Ірына Тальчук: мы закладваем фундамент будучыні

14:00 / 06.01.2022

У актуальнасці праекта змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь упэўнена старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук:

– На зямлі, якая нам належыць, мы закладваем фундамент для стабільнай і спакойнай будучыні дзяцей і ўнукаў, таму так неабходна ўсім разам абмеркаваць, выверыць і адобрыць праект Канстытуцыі. Пра яе змяненні і дапаўненні гаварылася шмат, але апошні этап – абагульняючы перад рэферэндумам. Як былому кіраўніку прадпрыемства і старшыні раённага Савета дэпутатаў мне даводзіцца паглыбляцца ў нарматыўныя дакументы, таму ўпэўнена магу сказаць, што рыхтуюць іх высокакласныя спецыялісты – эканамісты, прававеды, юрысты, якія ўлічваюць усе нюансы той ці іншай сферы. Так, у нас пабудавана АЭС, таму ўзнікла неабходнасць дапоўніць Канстытуцыю пунктам пра атамную энергетыку. Але ўвесці яго трэба разумеючы, для якой мэты мы будавалі атамную станцыю, таму ў праекце пазначана слова “мірны”.

Увогуле размова пра неабходнасць пераразмеркавання абавязкаў галін улады ішла яшчэ з 2016 года. Напрыклад, што ад Прэзідэнта некаторыя функцыі неабходна перадаць Савету Міністраў. І вельмі важна, што пры ўсіх змяненнях палітыка дзяржавы застанецца сацыяльна накіраванай.

Ирина Тальчук Островец


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст:
Фото: Ольга Хотянович