На дорогах Островетчины пройдет акция "Чистый воздух"

15:31 / 05.06.2012

Як і кожны год, з 1 па 30 чэрвеня ў нашай краіне пройдзе   экалагічная аперацыя “Чыстае паветра” – райінспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з супрацоўнікамі ДАІ на працягу месяца будуць праводзіць сумесны кантроль утрымання забруджваючых рэчываў у выхлапных газах транспартных сродкаў на аўтамабільных дарогах Астравеччыны.


Стан паветранага басейна вызначаюць па колькасці ў паветры пылу, свінцу і яго злучэнняў, бензапілену, двухвокісу серы, вокісу вугляроду, вокісу азоту і іншых.


Узровень утрымання гэтых шкодных рэчываў у адпрацаваных газах – 1,5 працэнта – устанаўліваецца для бензінавых рухавікоў. Пры замерах СН для аўтамабіляў з 4-ма цыліндрамі яго колькасць не павінна перавышаць 1200 рm. Замер дымнасці ў адпрацаваных газах для аўтамабіляў без турбін не павінен перавышаць 40 працэнтаў, а з турбінай – 50 працэнтаў.


Навукай даказана, што падчас эксплуатацыі аўтамабіля паступова зніжаецца яго эфектыўная магутнасць, павялічваецца ўдзельны расход паліва і змазкі за кошт зносу поршневых колцаў, цыліндраў, росту зазораў у падшыпніках.


Часта пагаршэнне параметраў выхлапаў адбываецца з-за разрэгулявання сістэм рухавіка. Перш за ўсё гэта тычыцца старых аўтамабіляў. Таму кантроль паказчыкаў таксічнасці газаў з’яўляецца вельмі важным кампанентным выпрабаваннем не толькі рухавіка, але і сумежных сістэм аўтамабіля.


Існуючая рэгуліроўка карбюратара на халастым ходзе рухавіка не толькі не забяспечвае выкананне нарміруемых паказчыкаў, але, як правіла, з’яўляецца шкодным мерапрыемствам, якое прыводзіць да разбалансаванасці работы розных сістэм. Таму рэгуліроўку аўтамабіля на так-січнасць выкідаў трэба праводзіць на спецыяльным стэндзе з адначасовай карэкціроўкай работы асноўных сістэм і комплексным аналізам таго, што вылятае з выхлапной трубы ў момант руху з месца, разгону, руху пад нагрузкай.


Практыка паказвае, што правядзенне рэгулярных рэйдаў і праверак транспартных сродкаў на прадпрыемствах і на лініі стымулюе больш сур’ёзныя адносіны з боку ўладальнікаў аўтатранспарту да рэгуліроўкі аўтамашын. З гэтай мэтай праводзіцца мэтавая аперацыя “Чыстае паветра”.


Трэба памятаць, што за эксплуатацыю аўтатранспартных сродкаў, у якіх утрыманне забруджваючых рэчываў у выкідах перавышае ўстаноўленыя нарматывы, накладваецца штраф у памеры да трох базавых велічынь. Прадугледжана адказнасць і для кіраўнікоў аўтатранспартных прадпрыемстваў, на балансе якіх знаходзяцца аўтамабілі, што забруджваюць прыроду – ад 1 да 5 базавых велічынь.


Але самае вялікае пакаранне для ўсіх нас – гэта тое, што мы дыхаем забруджаным паветрам, падвяргаючы сваё здароўе сур’ёзнай небяспецы.


Таму, паважаныя аўтаўладальнікі, сачыце за тэхнічным станам свайго аўтамабіля, часцей наведвайце станцыі тэхнічнага абслугоўвання  для рэгуліроўкі і праверкі работы ўсіх вузлоў і агрэгатаў транспартнага сродку.



А. ЦЭЙКА, начальнік раённай інспекцыі аховы прыроды.

p style="text-align: justify;"