Міхалішкаўскія чытачы прызналіся ў любові краіне

16:43 / 23.12.2021

Маленькія грамадзяне Міхалішкаўскай школы прызнаваліся ў любові сваёй краіне.

Год народнага адзінства – час аб’яднання, а таксама нагода яшчэ раз расказаць пра любоў да сваёй краіны.

Міхалішкаўская бібліятэка правяла для вучняў пачатковых класаў мясцовай школы акцыю #Ялюблюсваюкраіну. Маленькія грамадзяне прыгадалі асноўныя гістарычныя падзеі, дзеячаў навукі, культуры і мастацтва. Таксама гаварылі пра прыгажосць маленькай радзімы, адметнасць прыроды, спартыўныя і прамысловыя аб’екты. Кожны выказваў самыя шчырыя пажаданні роднай краіне.





Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.

Текст: Главный администратор