Островецкие филателисты заняли призовые места

13:59 / 29.05.2012

Напярэдадні Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у Гродне адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу маладых філатэлістаў “Сімвалы Бацькаўшчыны”, які праводзіцца штогод па ініцыятыве РУП “Белпошта”. Работы юных філатэлістаў Астравеччыны занялі два прызавыя месцы.


Усяго на суд журы было прадстаўлена 18 калекцый у выглядзе тэматычных філатэлістычных экспанатаў з 10 раёнаў Гродзенскай вобласці. Астравецкі раён прадстаўляў дзве работы, якія ў выніку былі адзначаны дыпломамі.


Сярод групавых работ другое месца заняла калекцыя “Птушкі года”, якую падрыхтавалі вучні гуртка “Спадчына” Мальскага НПК (кіраўнік В.Р. Нікалайкава). Сярод індывідуальных работ таксама на другім месцы – вучаніца Трокеніцкай базавай школы Дзіяна Змітровіч, якая падрыхтавала калекцыю “Гістарычная спадчына Беларусі” (кіраўнік К.Р. Лісоўская).


Пераможцы і прызёры конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.


Дасягнуць такіх выдатных вынікаў удалося дзякуючы зацікаўленасці саміх рабят у захапляючым працэсе калекцыяніравання, умеламу кіраўніцтву іх настаўнікаў, а таксама той вялікай рабоце, якую правёў раённы вузел паштовай сувязі – у прыватнасці, спецыяліст па продажы Тэрэса Станіславаўна Ігнатовіч. Яна правяла шмат цікавых сустрэч са школьнікамі і дала ім каштоўныя парады, як правільна сабраць калекцыю паштовых марак.


Віншуем іх з агульнай перамогай!



Вольга ШОЎКУН.