Сяброўскія сувязі двух «Цёплых дамоў»

12:23 / 04.10.2021
Сяброўскія сувязі двух «Цёплых дамоў» – Астравецкага і Смаргонскага тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва – замацаваны многімі добрымі справамі: сустрэчамі па абмене вопытам работы з людзьмі сталага ўзросту, канцэртамі творчых калектываў, спартыўнымі спаборніцтвамі.

1.jpg

А зараз яны выйшлі на інтэлектуальны ўзровень. 

У Дзень народнага адзінства каманды абодвух цэнтраў  памерыліся сіламі ў творчым конкурсе «Мая Беларусь», арганізаваным па ўзору вядомай гульні «Што? Дзе? Калі?». Камандам было прапанавана 8 тэм: «Знакамітыя людзі Беларусі», «Беларускія традыцыі і абрады», «Наша нацыянальная кухня», «Кветкі і травы Беларусі», «Вершы беларускіх паэтаў», «Песні беларусаў», «Замкі Беларусі»,  «Кінафільм «Белыя росы».

Варта сказаць, слабакоў тут не было. Абедзве каманды, апераджаючы адна другую, паказвалі грунтоўныя веды. Часам на пытанне адказвалі разам, і тады журы дзяліла балы  папалам. У выніку ў каманд  іх аказалася  пароўну, і  гэтаму ігракі былі толькі рады. Кожная дружына знатакоў атрымала грамату за ўдзел, а ігракам дасталіся на памяць прыгожыя кубкі.

У перапынку паміж заданнямі гаспадары і госці абмяняліся  музычнымі падарункамі: ад астраўчан  – песня, ад смаргонцаў – танец. А напрыканцы  былі цёплыя пасядзелкі за гарбатай. 

3.jpg

2.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: