Што ведаюць астраўчане пра 17 верасня

15:06 / 10.04.2021
У Год народнага адзінства на першае месца выходзяць аб’яднанасць і згуртаванасць людзей. 

У астраўчан і жыхароў раёна наш карэспандэнт пацікавіўся, што яны ведаюць пра дату 17 верасня. 

Аляксандр Іванцэвіч, дырэктар Кямелішкаўскага НПК:

Иванцевич.jpg

– Гэта дата набывае асаблівую сімвалічнасць у Год народнага адзінства. 17 верасня 1939 года Чырвоная армія пачала вызваленчы паход у Заходнюю Беларусь, каб абараніць насельніцтва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты дзень Заходняя і Усходняя Беларусь аб’ядналіся. З таго часу мінула крыху больш за 80 гадоў – людзі прывыклі, што мы адзіны народ, што мы разам. Лічу, што гэтую знакавую гістарычную дату варта часцей узгадваць, таму што амаль 20 гадоў наша краіна была раздзелена паміж Польшчай і СССР, а цяпер мы – самастойная і незалежная дзяржава. 

Валянціна Корзун, пенсіянерка:

Корзун.jpg

– Калі не памыляюся, у гэты дзень частку зямель, якія былі пад Польшчай, вярнулі ў склад адміністра­цыйнага ўтварэння, якое пазней стала сучаснай Беларуссю. 

Ірына Клепусевіч, юрысконсульт Астравецкага доследнага лясгаса:

Клепусевіч.jpg

– Памятаю са школьных падручнікаў, што гэта дзень аб’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі. Падрабязней, на жаль, не раскажу. На маю думку, гэта важная падзея: пасля многіх гадоў раз’яднання беларусы сталі адным цэлым.

Алена Юркойць



Текст: Главный администратор