Жартуй, ды розум май

09:36 / 01.04.2021

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg



Першага красавіка, як вядома, адзначаецца неафіцыйнае, але надзвычай папулярнае свята: дзень гумару, дзень розыгрышаў, дзень дурня – кожны называе, як хоча. Кожны стараецца каго-небудзь абдурыць, пажартаваць – і пры гэтым трымаць вуха востра, каб самому не трапіць «на кручок». 

А вось Ніна Пятроўна гэты дзень святам не лічыць і нікога не спрабуе разыгрываць. Прынцыпова! Ёсць на тое важкая прычына, пра якую, праўда, ніхто не ведае. Нават муж…

…У той год зіма была снежнай: гурбы намяло ўпоравень з платамі. А вясна выдалася хоць і позняй, але і дружнай: яшчэ 25 сакавіка трашчалі маразы – а да канца месяца паплыло-пацякло…

Усе турбаваліся: ці вытрымае паводку гарадская дамба і запорнае абсталяванне на старэнькай плаціне на невялікай рэчцы? З паводкай жарты дрэнныя…

Ніна Пятроўна, тады яшчэ Ніначка, маладзенькая сакратарка ў адной сур’ёзнай арганізацыі, вырашыла скарыстаць усеагульную занепакоенасць для ўдалага, як ёй здавалася, розыгрышу. Раніцай з хатняга тэлефона яна пазваніла начальніку,  і, пастараўшыся змяніць голас, паведаміла, што паводка прарвала плаціну. Пакуль той прыходзіў у сябе, дзяўчына, не чака­ючы дадатковых пытанняў, задаволеная, што так лоўка ўсё прыдумала, пабегла на работу.

…Што жарт атрымаўся не вельмі ўдалы, яна зразумела яшчэ па дарозе: яе раз-пораз абганялі машыны, трактары, бульдозеры з іх арганізацыі – усе імчалі да плаціны. «Ой, што будзе, – са страхам падумала Ніначка. – Калі начальнік пазнаў мой голас, то з работы звольніць як піць даць».

Увесь дзень іх арганізацыя стаяла на вушах: спачатку правяралі ўсе плаціны, масты і мосцікі ўздоўж па рэчцы, потым клялі на чым свет стаіць невядомую «жартаўніцу», якая нарабіла столькі клопатаў і расходаў.

– Каб ведаў, хто так пажартаваў, пэўна, забіў бы! – расказваючы, якім шалёным выдаўся дзень, абураўся вечарам жаніх Ніначкі – ён працаваў у той жа арганізацыі інжынерам.

Дзяўчына не стала расказваць, што ведае тую жартаўніцу. Паспачувала каханаму, пагладзіла па галаве, параіла не звяртаць увагі на дурныя жарты…

Але з таго часу першага красавіка нікога не разыгрывае, нават бяскрыўдна, з разраду: «Глядзі, шнурок развязаўся» ці «У цябе ўся спіна белая». 

Бо ў кожным жарце ёсць толькі доля жарту…

Тамара РАБІНКІНА


Текст: Главный администратор
Фото: из интернета