Пра што пісала «Астравецкая праўда» ў юбілейныя гады: 26 сакавіка

12:43 / 28.03.2021
455

Першы нумар «Астравецкай праўды» – на той час «Большэвіцкі арганізатар» – выйшаў 29 мая 1941 года. З таго часу – з перапынкам на гады Вялікай Айчыннай вайны і падчас расфарміравання Астравецкага раёна ў 1962-1965 гады – газета ўвесь час была побач з чытачамі, расказвала навіны, дапамагала вырашаць праблемы, віншавала са святамі і спачувала ў бядзе.

Прапануем зазір­нуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады.

2.jpg


27 сакавіка 1971 года 

Школьныя навіны

Пра жыццё-быццё Міхалішкаўскай СШ расказвала раённая газета.

Так, тут прайшла навукова-тэарэтычная канферэнцыя ў гонар 100-годдзя Парыжскай Камуны. 

Прафесіянальнай падрыхтоўцы рабо­чых кадраў таксама надавалася ўвага. Многія старшакласнікі ўжо вызна­чы­ліся з будучай прафесіяй – вырашылі ісці ў сельскую гаспадарку. Пад кіраўніцтвам механіка калгаса І. Пешкі дзеці вывучалі будову сельскагаспадарчых машын. Для лепшага засваення матэрыялу ў школе абсталёўваўся кабінет машыназнаўства.

26 сакавіка 1981 года 

Пра надвор’е

З газеты можна даведацца, якое надвор’е прагназавалі ў апошнія дні сакавіка 40 гадоў назад.

«З 26 па 28 сакавіка чакаецца ў асноўным цёплае, няўстойлівае над­вор’е. Месцамі – кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы +1 – +6 0С, удзень +11 – +160С. У ноч на 26 сакавіка -2 – +30С», – абяцалі сіноптыкі.

26 сакавіка 1991 года 

Альбо кашуля, альбо штаны

У артыкуле пад такой назвай чытач абураецца талоннай сістэмай на тавары.

Адстаяўшы ў чарзе за адзеннем для сыноў-пагодкаў, пакупніца пачула ад прадаўца, што набыць яго не зможа, бо талоны на дзіцячыя рэчы ў яе ўжо выразаны – а значыць купіць іх немагчыма.

– У што апранаць дзяцей? – пытала чытачка.

24 сакавіка 2001 года 

У бальніцы новае абсталяванне

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Р.А. Часнойць вы­канаў абяцанне, дадзенае жыхарам раёна падчас перадвыбарнай кампаніі, – і ў Астраўцы з’явіўся новы сучасны апарат ультрагукавога даследавання ўнутраных органаў.

«З дапамогай Р.А. Часнойця ў бальніцу паступіў таксама гематалагічны ана­ліза­тар, які дазваляе хутка і якасна рабіць аналіз крыві», – пісала раённая газета.

26 сакавіка 2011 года 

У тройцы лідараў

на абласным конкурсе «Брэнд года сістэмы аду­ка­цыі» па выніках 2010 года аказаўся цэнтр пазашкольнай работы.

Раён прадстаўляла 4 уста­новы: гімназія №1, Гервяцкая СШ, Варнянскі НПК і цэнтр пазашкольнай работы. Тра­піць у лік лепшых удалося толькі цэнтру – ён узнагароджаны Дыпломам 2 ступені.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений