Як Авечкін стаў Бараном

16:53 / 23.03.2021

Разные житейские истории – веселые и грустные, поучительные и «ни о чем» – вы можете присылать нам на обычную (Островец, ул. Энгельса, 2А) или электронную ostrov_red@tut.by почту, воспользовавшись баннером «Предложить новость» на главной странице сайта ostrovets.by в правом нижнем углу или оставив сообщение в группах «Островецкой правды» в социальных сетях.

Ваши истории будут опубликованы на сайте газеты и в социальных сетях, а лучше – напечатаны на страницах «Островецкой правды».

1.jpg



Што-што, а прыроджаны гумар і васт­ра­слоўе ў нашых лю­дзях былі заўсёды. Вы толькі прааналізуйце мя­нуш­кі, якія даюць суседзям і калегам – што называецца, не ў брыво, а ў вока! А часам і само прозвішча становіцца першаасновай для мянушак і неспадзявана ўводзіць людзей недасведчаных у грэх.

Так было з маёй сяброўкай, якая пасля заканчэння каледжа стала працаваць у надзвычай аўтарытэтнай установе. Старалася апраўдаць давер, імкнулася ва ўсё ўнікнуць, з усім раза­брацца. 

Быў у той арганізацыі інжынер па про­звішчы Авечкін, а ў калектыве яго ўсе чамусьці звалі Бараном – за вочы, вядома. 

І вось аднойчы таварыш Авечкін звярнуўся да маладога спецыяліста з просьбай выпісаць яму даверанасць. Тая па ўсіх правілах, каліграфічным почыркам выводзячы кожную літару, напісала: «Барану Аляксандру Івана­вічу», указала нумар пашпарта і іншыя неабходныя дадзеныя – і ўручыла дакумент калезе. 

doc.png


– Ты няправільна выпісала даверанасць! – праз некалькі хвілін шпурнуў паперку ёй на стол інжынер.

– Як няправільна? – збянтэжылася дзяў­­­чына. – Усё ж у адпаведнасці з па­тра­ба­ваннямі, я правярала.

– І прозвішча? – з’едліва ўс­міх­нуўся Аляксандр Іванавіч.

– Ну, з вашым прозвішчам цяжка па­мыліцца…

– І ўсё ж паглядзіце ў пашпарце, як яно пішацца.

Адкрыўшы дакумент, дзяўчына за­лі­лася чырванню:

– Прабачце, калі ласка… Я выпадкова…

– Я нават здагадваюся, хто табе гэтую «выпадковасць» падмітусіў! – гнеў­на глянуў на жанчын, што ледзь стрым­­лі­валі смех, спадар Авечкін. – Запомні на ўсё астатняе жыццё: я – Авечкін, а не Баран!

– Так, я запомню, – вінавата апусціла галаву дзяўчына.

І сапраўды, далей прозвішча кожнага новага чалавека звярала па пашпарце: ці мала якую мянушку выдумалі вост­рыя на язык калегі?

Тамара РАБІНКІНА


Текст: Главный администратор
Фото: из интернета