Куды звярнуцца пажылому чалавеку, калі патрэбна дапамога

16:03 / 31.01.2021
На электроную пошту рэдакцыі прыйшло пісьмо ад чытачкі з Літвы. 


«На Астравеччыне жыве мая пажылая матуля. На жаль, з-за закрытых межаў часта наведваць яе не магу, а душа баліць за роднага чалавека. Ці ёсць магчымасць уладкаваць яе на зіму ў які-небудзь цэнтр ці ўстанову? Што для гэтага патрэбна і колькі гэта будзе каштаваць?»  

Адказаць на пытанні мы папрасілі выконваючага  аба­вязкі дырэктара Тэрытарыяль­нага цэнтра сацыяльнага аб­слу­гоўвання насельніцтва Марыю Максімаву

– У філіял ТЦСАН у аграга­радку Падольцы мы засяля­ем адзінокіх ці адзінока­пра­жываючых інвалідаў І і ІІ груп. Аднак з кожнага правіла ёсць выключэнні. Так, напрыклад, з паўтара года назад новым жыхаром дома стаў малады чалавек з інваліднасцю ІІІ групы. 

Філіял у Падольцах раз­лі­чаны на 20 койка-мес­цаў, ця­пер там пастаянна зна­хо­дзяц­ца 23 чалавекі. У залежнас­ці ад спектра паслуг, хар­ча­вання ме­сячнае знаходжанне абы­хо­дзіцца ў сярэднім у 260 руб­лёў. 

Людзей з так званай групы рызыкі выяўляем падчас аб­следвання домаўладанняў агля­давымі камісіямі. Калі  ба­чым, што пажылы чалавек ці ін­валід не ў стане сябе абслу­гоў­ваць,  то такія грамадзяне знаходзяць прытулак у Міха­лішкаўскай баль­ніцы сяст­рын­скага догляду. 

Таксама на Астравеччыне ёсць крызісны пакой, куды на час можна засяліць людзей,  якія пацярпелі ад насілля.

Варта памятаць, што згодна з законам, клапаціцца пра бацькоў павінны дзеці. Але ў жыцці бываюць розныя сітуацыі – кожную трэба разглядаць індывідуальна. Ні­вод­ны чала­век, які звяр­нуў­ся ў тэры­та­рыяль­ны цэнтр, не зас­таўся без дапамогі. 

Атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні можна па тэлефонах 72-3-49, 28-0-02




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

 

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: