Астраўчане расказалі пра адметныя падзеі жыцця ў адыходзячым годзе
10:01 / 02.01.2021
1002
Астраўчан мы папрасілі ўзгадаць добрыя і знакавыя падзеі, якія адбыліся ў іх жыцці ў адыходзячым годзе.
Аляксандр і Вольга Герасімовічы.
– Галоўная падзея адыходзячага года тое, што мы з Вольгай сталі сям’ёй: яна – каханая, сяброўка, дарадца і проста мой чалавек.
Вольга:
– Адыходзячы год быў багаты на розныя падзеі, але сярод іх былі асаблівыя. Для нас хвалюючым і радасным стаў дзень нашага вяселля. Зараз, пераглядваючы з мужам вясельныя здымкі, мы зноў вяртаемся ў той дзень, калі давалі адзін аднаму абяцанне быць разам у здароўі і хваробе – гэта так сімвалічна…
Няхай надыходзячы год падорыць тое, пра што кожны марыць!
Таццяна Садоўская:
Дарэчы, «Астравецкая праўда» ў пэўным сэнсе стала лёсавызначальнай для нашай сям’і. Я была цяжарная – як назавём дачушку, яшчэ не ведалі. Да Дня маці ў газеце выйшла інтэрв’ю з выхаванцамі розных дзіцячых садкоў. Наша Аліна сказала карэспандэнту, што чакае сястрычку Сафію – так і назвалі дачку. (Усміхаецца.)
Хоць год быў няпростым не толькі для нас, але і для большасці беларусаў у плане каронавіруса, але мы з мужам спраўляліся.
Вераніка Сулікоўская:
Юлія Венціс:
Будаўніцтва нам далося нялёгка: рабілі ўсё сваімі сіламі. І Вадзім, і айчым літаральна днямі і начамі прападалі там.
Новы посуд, бялізна, нават ручнікі на кухні – хочацца, каб было ўсё. Мне, як гаспадыні, засталося толькі ўпарадкаваць тэрыторыю ля дома: газонная трава, дзе-нідзе кусты руж – і ніякага агарода. (Усміхаецца.)
Сяргей і Людміла Кармазы:
– Лёс звёў дзяцей даўно: былі ў адной групе ў дзіцячым садку, вучыліся ў адным класе, потым 5 гадоў сустракаліся – і вось ужо муж і жонка. Дарэчы, у мяне з’явілася добрая памочніца, з ёй «дзялюся» хатнімі абавязкамі: уборка, гатаванне. Яшчэ ў нас з нявесткай агульнае захапленне: любім вязаць.
Вось Дашы шапачку з шалікам звязала, – дэманструе Людміла. – А яна цяпер займаецца вырабам шарсцяных рэчаў для неданошаных немаўлят.
– Эрнэст у гэтым годзе скончыў гродзенскі ўніверсітэт, атрымаў адукацыю інжынера-будаўніка. Але працаваў па спецыяльнасці нядоўга – вырашыў памяняць работу на службу ў пагранічных войсках. Цяпер праходзіць курс маладога байца ў Смаргонскай пагрангрупе, – кажуць муж з жонкай.
– Па маіх слядах пайшоў – я ж таксама служыў пагранічнікам! – з гонарам адзначае Сяргей.
Гутарылі Алена ГАНУЛІЧ і Рыта ДРЭМА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.