Атрымай прыз за лепшае пытанне!

15:42 / 28.11.2011

Калі не атрымліваецца сабраць інтэлектуальную каманду, ці вы ўвогуле не камандны ігрок, а інтэлектуал-адзіночка, то можаце паспрабаваць сябе ў іншай ролі – складальніка пытанняў для інтэлектуальных гульняў.


(Адзіная просьба: ігракоў, якія збіраюцца прымаць удзел у турніры, просьба захоўваць прыстойнасць і ўдзел у гэтым конкурсе не прымаць).
Лепшыя пытанні будуць уключаны ў калядны турнір. А аўтар самага цікавага – амаль як на тэлевізійнай гульні – будзе запрошаны на гульню і атрымае прыз – вядома, не крыштальную саву і не чэк на 500 тысяч рублёў, а памятны падарунак.
Свае пытанні для ўдзелу ў калядным турніры трэба дасылаць нашай вядучай Ларысе Каханоўскай на электронны адрас larisa1903@yandex.ru ці ў якасці SMS-паведамлення на нумар +375296934180.
Думаю, не варта тлумачыць, што пытанні не павінны быць ананімнымі – патрэбна ўказаць сваё прозвішча, імя, адрас і кантактны тэлефон – а то як потым знайсці пераможцу конкурсу, каб запрасіць яго ў “студыю” і ўручыць прыз?


Так што, інтэлектуалы, “заточвайце” ці закручвайце свае звіліны і “заражайце мазгі”: наперадзе вас чакаюць вялікія і, што самае галоўнае, надзвычай цікавыя справы!
Сустрэнемся!