Дзе апранаюцца астраўчане
09:36 / 13.11.2020
У астраўчан карэспандэнт пацікавіўся, дзе яны набывалі зімнія вопратку і абутак.
Ірына Змітровіч, пенсіянерка:
– Яшчэ нічога не набывала. За рэчамі адпраўляюся на рынак – у магазінах, асабліва фірменнага беларускага адзення і абутку, цэны «кусаюцца». Найбольш танна рэчы можна купіць у Смаргоні.
Галіна Масевіч, пенсіянерка:
– З-за эпідэмічнай сітуацыі грамадскія месцы стараюся не наведваць, у магазін хаджу толькі па неабходнасці. На зіму ўсе неабходныя рэчы ў мяне ёсць – адзенне звычайна набываю на мясцовым рынку.
Надзея Нарковіч, у адпачынку па доглядзе дзіцяці, з сынам Дзмітрыем:
– Усё неабходнае для дзіцяці набываем у магазіне «Лімпапо». Зімовы камбінезон падарылі бабулі-дзядулі. Хоць у Астраўцы жыву трэці год, але дрэнна ведаю, дзе знаходзяцца магазіны абутку і адзення.
Аліна Карвэцкая і Арына Макей, вучаніцы
Аліна:
– Мне падабаецца спартыўны стыль, хачу зімнія красоўкі. Шкада, што ў школе трэба прытрымлівацца дзелавога стылю – у джынсах зручней. (Усміхаецца.)
Арына:
– Да пандэміі каронавіруса з бацькамі часта ездзілі ў Вільнюс, там шмат распродажаў, а класныя рэчы можна набыць з вялікай зніжкай. На зіму хачу новыя куртку і чаравікі.
Дзмітрый Іваноў, будаўнік (без фота):
– Мая справа – зарабляць грошы, астатняе – клопат жонкі. Зімовае адзенне набываем не кожны год, значныя пакупкі робім у Смаргоні. Для сябе і дзяцей каханая замаўляе адзенне і абутак на адным з папулярных сайтаў. Праўда, цяпер, наколькі ведаю, трэба загадзя аплачваць усе заказаныя рэчы, што не вельмі зручна, але, калі нешта не падышло, грошы вяртаюць пералічэннем на банкаўскую картку.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.