Хто дапаможа адзінокаму састарэламу

14:46 / 24.10.2019
Астравецкі раён адрозніваецца тым, што мае вялікую працягласць. Часам суседнія вёскі знаходзяцца за дзесяць кіламетраў адна ад адной. Да таго ж у аддаленых ад райцэнтра вёсках жыхароў з кожным годам становіцца ўсё менш. І шчасце, калі па суседстве з састарэлымі жывуць маладзейшыя, якія дапамагаюць спраўляцца і па гаспадарцы, і з адзінотай.

0.jpg


– Сярод сацыяльных паслуг, якія сёння аказваюцца пажылым, ёсць так званае  надомнае абслугоўванне. Гэтая паслуга важная для людзей, якія жывуць у аддаленых вёсках. Вельмі часта адзінокім бабулям і дзядулям дапамагаюць іх суседзі. У такім  выпадку састарэлыя   заключаюць   дагавор  на абслугоўванне з тэрытарыяльным цэнтрам, і сацыяльныя работнікі, аформленныя  на 0,13 ці 0,25 стаўкі, даглядаюць адзінокіх, – расказвае дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віктар Ждановіч.

Нядаўна дробныя стаўкі сацыяльных работнікаў уз’ядналі. Зразумела, гэта выклі­кала пэўныя нязручнасці ў жыхароў аддаленных вёсак, якім дапамагалі  сацыяльныя работнікі, – некаторыя пажылыя засталіся без «апекуноў».


Лічба

590 чалавек зна­ходзяцца на абслу­гоў­ван­ні 247 сацыяльных работнікаў.
Текст:
Фото: Елена Ярошевич