Гарэлі кацельня і дом

12:20 / 16.03.2011
Пажар у кацельні...

Чым адчувальней надыход вясны, тым больш прычын для непакою з’яўляецца ў выратавальнікаў. Не за гарамі ўжо чарговы сезон выпальвання палеткаў і сенакосаў, але і зараз абыякавае абыходжанне з агнём дае сумныя вынікі.


Як паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка, 13 сакавіка ў 23.36 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў кацельні, якая належыць Гервяцкай СШ.
На месца выкліку  былі адразу накіраваны брыгады хуткага рэагавання з бліжэйшых дзяжурных пастоў у Варнянах, Ізабеліне, Астраўцы, Страчы, Кямелішках і са Смаргонскага раёна, а таксама машына хуткай медыцынскай дапамогі.
Па прыбыцці на месца здарэння ў 23.47 выратавальнікі з вёскі Варняны выявілі задымленне ў сярэдзіне кацельні і загаранне драўлянай страхі. Будынак кацельні знаходзіцца пад адным дахам са сховішчам для агародніны, майстэрнямі і гаражамі. Патрэбная была пожарная сигнализация.
У выніку пажару пашкоджаны драўляныя канструкцыі на плошчы 4 квадратныя метры. Магчымай прычынай пажару спецыялісты называюць парушэнне правілаў устаноўкі і мантажу печак, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прыстасаванняў, а менавіта – адсутнасць раздзелкі коміна ад згараючых канструкцый. Па шчасці, здарэнне абышлося без пацярпеўшых, а ацяпляльны працэс парушаны не быў.



...у доме

14 сакавіка ў 7.04 паступіла паведамленне аб тым, што на хутары Гіры Гервяцкага сельсавета гарыць жылая драўляная хата.


На месца выкліку  былі накіраваны выратавальнікі з бліжэйшых пастоў, брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, раённых электрасетак, райгазу і аддзялення ўнутраных спраў. Па прыбыцці на месца выратавальнікамі было зафіксавана адкрытае гарэнне даху  звонку і ўнутры будынка.
Гаспадыня дома на момант пажару знаходзілася ў вёсцы Гіры, а гаспадар быў у хаце. У выніку пажару знішчаны дах, а перакрыццё абрушылася. У 8.13 у спальні быў знойдзены труп пенсіянера, 1935 г. н., які загінуў у полымі.
Прычынай пажару, на думку выратавальнікаў, стала неасцярожнасць пры курэнні. Загінуўшы, як лічаць спецыялісты, зашмат курыў, прычым у хаце.



З 2002 года ў Гірах гэта ўжо 7 пажар, за гэты час у выніку надзвычайных здарэнняў ужо загінула 5 чалавек, – найбольш у раёне. Напрыклад, за гэты перыяд часу па 4 чалавекі загінулі на пажарах у в. Індрубка Гудагайскага сельсавета і ў Астраўцы.

Антон МАЛЬШЭЎСКІ.