"Астравецкая праўда" аб'яўляе новы конкурс "Яе Вялікасць Жанчына"

09:11 / 12.03.2011
1


Мы аб’яўляем на сайце “Астравецкай праўды” новы конкурс. У сувязі з надыходам вясны і галоўнага веснавога свята – Дня жанчын – ён будзе прысвечаны менавіта гэтай тэме. Назву яму далі “Яе Вялікасць Жанчына”.


На конкурс прымаюцца фотаздымкі жанчын – рознага ўзросту і роду заняткаў. Фота можа дасылаць на паштовы – г.п. Аcтравец, вул. Кастрычніцкая, 5 ці электронны ostrov_red@tut.by адрасы рэдакцыі на працягу сакавіка. У красавіку пачнецца галасаванне. Пераможцаў, як заўсёды, будзе два: па вынікаў галасавання наведвальнікаў сайта і па версіі рэдакцыйнага журы.


Удзельнічайце — і перамагайце! Чакаем вашых фотаздымкаў!