Нагадваем аматарам інтэлектуальных гульняў: трэці тур раённага чэмпіянату адбудзецца, як звычайна, у трэці панядзелак месяца. Гэта значыць — паслязаўтра, 21 сакавіка.
Час і месца сустрэчы ранейшыя: раённы Дом культуры “Галактыка”, 17.30. Спадзяемся, што на спаборніцтвы з’явяцца ўсе каманды, што ўжо распачалі чэмпіянат. Калі хоча далучыцца нехта яшчэ – калі ласка. Сітуацыя... Читать далее
У наступную суботу, 26 сакавіка, у культурным жыцці Астраўца адбудзецца значная падзея: першы адкрыты Усходнееўрапейскі конкурс харэаграфічнага, тэатральнага, музычнага і выяўленчага мастацтва “Рамантычная экспрэсія”. З гэтай нагоды – наша інтэрв’ю з адным з арганізатараў конкурсу Аляксандрам Валер’евічам Аўсяннікавым.
— Аляксандр Валер’евіч, ці шмат знайшлося жадаючых прыняць удзел у першым Усходнееўрапейскім конкурсе... Читать далее
15 сакавіка па ўсёй краіне прайшлі ўрачыстыя сходы і святочныя канцэрты, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У аўторак у кінаканцэртнай зале “Астравец” сабраліся прадстаўнікі раённай улады і працоўных калектываў.
Адкрыў урачысты сход намеснік старшыні райвыканкама Уладзіслаў Станіслававіч Ластоўскі. У сваім дакладзе ён спыніўся на асноўных раздзелах Асноўнага закона нашай краіны, расказаў... Читать далее
На гэтым тыдні Астравецкі раён наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Уладзімір Дражын. У паездцы па раёне дыпламата суправаджалі старшыня Астравецкага раённага выканаўчага камітэта А.Д. Кавалька і дырэктар ДУ “Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі” У.В. Філімонаў.
Візіт пасла быў абумоўлены неабходнасцю асабістага знаёмства з ходам падрыхтоўчых работ па... Читать далее
Аўтарскі ракурс Таісы Сямёнавай
Здаецца, мы з мужам капітальна “падселі” на тэлеканал “Animal planet” – проста скарбонка пазнавальнасці, асабліва для юных натуралістаў. А для нас крыніцай станоўчых эмоцый служаць перадачы “Паліцыя па абароне жывёл Хьюстана”, а таксама пра маладога ветэрынара, які вандруе па краінах “трэцяга свету”, лечыць жывёлу ў заапарках і... Читать далее
Свае сімпатыі да “Астравецкай праўды” Марыя Антонаўна Кувалдзіна выказвае пры кожным зручным выпадку, у размове са знаёмымі і нават незнаёмымі людзьмі гатова разважаць аб рубрыках, цікавых публікацыях, журналісцкіх удачах. З асаблівай прыстрасцю ставіцца да паліграфічнага афармлення газеты, і гэта зразумела, бо Марыя Антонаўна – ветэран друкарскай справы, аддала ёй чатыры... Читать далее
У чацвер, у 13 гадзін, адбудзецца закрыццё фотавыставы Карнэлія Консэка “Крыніца жыцця і любові – сям’я”, якая працавала ў дзіцячай школе мастацтваў.
За час, што дзейнічала выстава, з ёю пазнаёміліся многія жыхары Астравеччыны. У некаторых з’явіліся нават любімыя работы, на якія хочацца глядзець бясконца. Пры ўсёй сваёй уяўнай прастаце яны наводзяць... Читать далее
Мы ўжо паведамлялі, што пераможцамі чарговага фотаконкурсу, які дзейнічаў на сайце “Астравецкай праўды” і насіў назву “Астравеччына, край дарагі”, сталі два здымкі: “Успаміны аб леце” Жанны (па выніках галасавання наведвальнікаў сайта) і “Адзінокі дуб” Івана Дзятловіча (па версіі калектыву рэдакцыі). Днямі ў рэдакцыі адбылося ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу і знаёмства з... Читать далее
У газету з падобнай просьбай я звяртаюся ўпершыню. Я – асуджаны. Так сталася, што ўжо ў сталым узросце я здзейсніў злачынства і апынуўся ў месцах пазбаўлення волі. Цяпер адбываю пакаранне ў папраўча-працоўнай калоніі г. Магілёва.
Выпадкова мне ў рукі трапіла газета “Астравецкая праўда” за 19 студзеня гэтага года. І вельмі ўдала.... Читать далее
Пажар у кацельні...
Чым адчувальней надыход вясны, тым больш прычын для непакою з’яўляецца ў выратавальнікаў. Не за гарамі ўжо чарговы сезон выпальвання палеткаў і сенакосаў, але і зараз абыякавае абыходжанне з агнём дае сумныя вынікі.
Як паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Эдуард Малышка, 13 сакавіка ў 23.36 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення... Читать далее