16:03 / 25.11.2011
9424

Выстаўка работ Аляксандра Маранава, створаная па ініцыятыве Міжнароднага цэнтра Рэрыхаў, дзейнічае ў Астравецкай гімназіі №1. На яе адкрыцці, якое адбылося нядаўна ў сценах галоўнай навучальнай установы раёна, прысутнічала Людміла Шэсцяракова, намеснік старшыні Беларускага аддзялення Міжнароднага цэнтра.
Пра расійскага мастака Аляксандра Маранава мастацтвазнаўцы гавораць, што галоўнай тэмай яго карцін з’яўляецца святло. А... Читать далее

15:36 / 25.11.2011
8105

Некалькі гадоў таму Мальскае вадасховішча ўзяло ў арэнду раённае аддзяленне Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. І каб прыцягнуць на яго берагі рыбакоў-аматараў, мінулай восенню старшыня аддзялення Іван Іванавіч Мушніцкі вырашыў запусціць у вадаём рыбу.
Разлік быў зроблены правільна. Паколькі для членаў БТПР білет на рыбалку каштуе напалову танней, колькасць яго членаў... Читать далее

15:32 / 25.11.2011
7812

Апошні, дванаццаты тур раённага чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?”, які паставіць канчатковую кропку ў спаборніцтве раённых інтэлектуалаў, адбудзецца ў наступны панядзелак, 28 лістапада. Час і месца сустрэчы ранейшыя – раённы Дом культуры “Галактыка”, 17.30. Читать далее

14:36 / 25.11.2011
7601

У пункце пропуску “Гудогай-1” 24 лістапада пагранічным нарадам сумесна з інспектарам Ашмянскай мытні ў цягніку №6 “Вільнюс – Масква” ў купэ №3 пятага вагона ў двух дарожных чамаданах і адной сумцы былі знойдзены трыкатажныя вырабы – 255 адзінак жаночых блузак польскай вытворчасці. Асобы, якія маюць дачыненне да перамяшчэння таварна-матэрыяльных каштоўнасцей,... Читать далее

09:15 / 25.11.2011
8128

Злачынствы і правапарушэнні пачынаюцца з малога – спачатку пропускі заняткаў, потым – баўленне часу на вуліцы… Чым далей – тым больш. І раптам надыходзіць момант, калі па нейкай прычыне дзіця трапляе на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. Тады пачынаюцца пошукі вінаватых. “Не ведаў”, “не думаў”, “не хацеў”, “больш так... Читать далее

12:51 / 24.11.2011
8810
2

Працягваем знаёміць чытачоў “Астравецкай праўды” з камандамі – удзельнікамі раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях. Сёння мы завіталі ў госці ў Гудагайскую школу да настаўнікаў-інтэлектуалаў з каманды “А’КрэМ”.

– Спачатку давайце пазнаёмімся…
Ірына Мікалаеўна Жалток: Дык мы ж даўно знаёмы! Колькі гадоў разам працавалі!
– Мы сапраўды знаёмы. Але многія чытачы вас не... Читать далее

09:05 / 24.11.2011
7792

У мінулую суботу цэнтральная раённая бібліятэка прымала шаноўнага госця – выбітнога вучонага-літаратуразнаўца, доктара філалогіі, прафесара Адама Іосіфавіча Мальдзіса. Нагода для сустрэчы была адметная: незвычайны юбілей госця. 65 гадоў таму вучань Астравецкай сярэдняй школы Адам Мальдзіс запісаўся ў раённую бібліятэку – і з тае пары застаецца яе чытачом. Цяжка сказаць, ці... Читать далее

08:33 / 24.11.2011
9116
2

Аб гэтым спрачаліся на першым пасяджэнні сябры грамадскага савета па развіцці музейнай справы ў раёне
Увогуле музей, аб неабходнасці стварэння якога гаварылася даўно, многа і на самых розных узроўнях, як юрыдычная структура ўзнік пры раённым аддзеле культуры ў сакавіку 2010 года. Для яго размяшчэння быў перададзены старэйшы будынак райцэнтра, адзіны з... Читать далее

15:27 / 23.11.2011
8122

На мінулым тыдні ў раёне адбыўся чарговы дзень інфармавання насельніцтва. Тэмы былі абраны розныя: “Вынікі развіцця аграпрамысловага комплексу Гродзенскай вобласці, Астравецкага раёна за 9 месяцаў 2011 года”, “ВІЧ-граматнасць – надзейная ахова для кожнага, прафілактыка ВІЧ-інфекцыі”, “Прафілактыка правапарушэнняў”, “Работа ў калектывах з абавязанымі асобамі”.
За дзевяць месяцаў бягучага года сельскагаспадарчымі арганізацыямі раёна... Читать далее

14:06 / 23.11.2011
8606

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Без бар’ераў
Пакуль намаганнямі некаторых заходніх палітыкаў на другім беразе Буга старанна ўзводзіцца штучная сцяна, складзеная з цаглінак, замешаных на крывадушнасці, тэндэнцыйнасці і перадузятасці, на ўсходзе граніцы руйнуюцца ўвогуле. Прынамсі, эканамічныя.
18 лістапада прэзідэнты Беларусі, Казахстана і Расіі падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. Выразны эканамічны акцэнт... Читать далее