Команда школьников Островецкого района «засветилась» на областном Олимпе

13:00 / 15.09.2017

Каманда юных валейбалістаў Астравецкага раёна стала бронзавым прызёрам на абласных культурна-спартыўных спаборніцтвах “Спорт, здароўе і закон”.

vv.jpg

Асаблівасць спаборніцтва ў тым, што ў іх удзельнічалі падлеткі, якія знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Такім чынам арганізатары хацелі паказаць школьнікам, як можна цікава і з карысцю праводзіць свой вольны час.
Спачатку праходзіў занальны этап, дзе з камандай Астравецкага раёна за выхад у фінал змагаліся зборныя Іўеўскага, Ашмянскага, Смаргонскага і Воранаўскага раёнаў. 

Нашы спартсмены прадэманстравалі добрыя вынікі: у стрытболе яны занялі трэцяе месца, у футболе – другое, а ў валейболе сталі пераможцамі і забяспечылі сабе пуцёўку на абласны этап.

vv1.jpg

Падчас фінальных спаборніцтваў астравецкая каманда, у склад якой увайшлі вучні гімназіі і Гудагайскай сярэдняй школы, таксама прадэманстравалі добрую гульню і сталі бронзавымі прызёрамі. 

vv2.jpg

Текст: