Огороды островчан ждёт инвентаризация и оптимизация

17:12 / 14.09.2017

Будут ли забирать участки, выделенные для огородничества жителям Островца, рассказал начальник землеустроительной службы райисполкома Александр Борисович Кухарев.

Хоць Астравец дзень пры дні становіцца ўсё большм горадам з усімі выгодамі цывілізацыі і запоўненымі самымі рознымі таварамі паліцамі магазінаў, усё ж нямала сярод нашых людзей аматараў вырасціць свой агурок ці бульбіну, можа, не такую вялікую і прывабную, чым у краме, але затое без пестыцыдаў і нітратаў. Людзі па-рознаму задавальняюць сваю цягу на зямлі: нехта мае дачу, іншы – родзічаў у вёсцы. А многія гараджане карыстаюцца участкам зямлі для вядзення агародніцтва – гэтыя калектыўныя “соткі” размешчаны за станцыяй тэхагляду.

Зараз па гораду актыўна ходзяць чуткі, што агароды будуць забіраць. Так гэта ці не – мы пацікавіліся ў начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Аляксандра Барысавіча Кухарава.

--Участкі забіраць не будуць – але парадак на зямлі наводзіць трэба – гэта патрабаванне ў тым ліку і Прэзідэнта краіны, з якім, з гэтым, думаю, ніхто не стане спрачацца. На так званых “гарадскіх агародах” участкі, што знаходзяцца бліжэй да рэчкі, знаходзяцца ў больш-менш прыстойным стане, з тых жа, што бліжэй да станцыі тэхагляду, многія пакінуты гаспадарамі і зарастаюць бур’янам, ператвараючыся ў смеццезвалкі і рассаднікі пустазелля – а так быць не павінна. Таму будзе праведзена інвентарызацыя і аптымізацыя гэтых агародных участкаў. Тыя, што каля рэчкі, застануцца ў карыстанні агароднікаў, іншыя будуць перададзены мясцовай гаспадарцы для ўвядзення ў палі севазвароту.

Калі ж нехта хоча займацца агародніцтвам, а яго агарод трапляе “пад канфіскацыю”, хай не турбуецца: хай звяртаюцца ў землеўпарадкавальную службу, і мы пастараемся вырашыць гэтую праблему: ці выдзеліць ім пустуючы участак бліжэй да ракі, ці прапанаваць дачны  участак. Так што хвалявацца не варта: зямлі хопіць усім. Галоўнае, каб людзі абыходзіліся з ёй па-гаспадарску і падтрымлівалі на выдзеленых ім участках парадак.

Ніна АЛЯКСЕЕВА

 

 

 


Текст: Нина Рыбик