"Астравецкая праўда" стала победителем республиканского конкурса на лучшее освещение в СМИ деятельности органов и подразделений МЧС

16:51 / 20.07.2017

Напярэдадні прафесійнага свята выратавальнікаў – Дня пажарнай службы – у Мінску адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноў бяспекі і жыццядзейнасці. 

У ліку лепшых – і рэдакцыя газеты “Астравецкая праўда”. У намінацыі “За аператыўнасць і аб’ектыўнасць” наша газета прызнана лепшай. А заслуга ў гэтым – Святланы Фёдаравай, якая вядзе гэтую тэму на старонках “Астравецкай праўды”. Маладая і старанная журналістка працуе ў рэдакцыі толькі пяты год, і гэтая сур’ёзная перамога – першая ў яе творчай біяграфіі.

DSC05517.jpg

Святлана Фёдарава 20 ліпеня прымала ўдзел ва ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным падвядзенню вынікаў конкурсу, і атрымала  ганаровы дыплом, кветкі і падарунак ад намесніка міністра па надзвычайных сітуацыях Васіля Сцепаненкі.

За апошні час гэта ўжо другая сур’ёзная ўзнагарода супрацоўнікаў “Астравецкай праўды”: нагадаем, што нядаўна лепшай журналісткай вобласці была прызнана загадчыца аддзела эканомікі нашай газеты Вольга Хацяновіч.

Спадзяёмся, што Бог і сапраўды, у адпаведнасці з народнай прымаўкай, любіць тройцу, і гэтая ўзнагарода – не апошняя ў скарбонцы рэдакцыйнага калектыву…

Ніна АЛЯКСЕЕВА 

Текст: Нина Рыбик