Победители областных соревнований по уборке урожая получат подарки от профсоюза

08:30 / 09.08.2013
Абласны прафсаюзны камітэт прыняў Палажэнне аб арганізацыі абласнога спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у 2013 годзе. Згодна з яго ўмовамі, у спаборніцтве могуць прымаць удзел экіпажы камбайнераў, члены якіх працуюць па прафесіі “трактарыст-машыніст”, “вадзіцель”, “машыніст зернесушыльнай устаноўкі” на працягу не менш, чым год.

Пераможцамі абласнога спаборніцтва прызнаюцца экіпажы камбайнераў, якія дабіліся самага высокага намалоту збожжа пры высокай якасці працы. Першы раённы тысячны намалот збожжа ў кожнай з трох груп камбайнаў (у залежнасці ад іх прапускной здольнасці) будзе адзначаны – лепшыя ў сваіх групах экіпажы атрымаюць падарункі на суму 700 тысяч рублёў (старшы камбайнер – 500 тысяч, памочнік – 200 тысяч рублёў, калі камбайнер працуе адзін, ён атрымае ўсю суму цалкам) і Падзячныя адрасы абкама прафсаюза работнікаў АПК.
Самы высокі абсалютны намалот па стане на 1 верасня (без уліку шматгадовых траў, крыжакветных і бабовых культур) будзе адзначаны падарункам на суму 1,5 мільёна рублёў.
Райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Астравеччыны распрацаваў сваё Палажэнне аб прэміраванні лепшых камбайнераў, вадзіцеляў і аператараў сушыльных установак, у адпаведнасці з якімі сем экіпажаў камбайнераў, якія чацвёртымі – дзясятымі ў раёне намалоцяць тону зерня (улічваюцца толькі збожжавыя і зернебабовыя) атрымаюць памятныя падарункі на суму 500 тысяч рублёў (300 тысяч – старшаму камбайнеру, 200 – памочніку) і Падзячныя адрасы райкама прафсаюза.
Для заахвочвання маладзёжных экіпажаў першы з іх, які намалоціць тысячу тон збожжа, таксама будзе ўзнагароджаны падарункамі на 500 тысяч рублёў.
Для заахвочвання вадзіцеляў, якія працуюць на адвозцы збожжа ад камбайна, першыя пяцёра, якія перавязуць тысячу тон збожжа, будуць узнагароджаны падарункамі на суму 250 тысяч рублёў і Падзячнымі адрасамі райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Узнагароды атрымаюць і аператары сушыльных установак – першыя пяць брыгад, якія дасушаць да кандыцыйных умоў 2 тысячы тон збожжа, атрымаюць падарункі на суму 600 тысяч рублёў і Падзячныя адрасы райкама прафсаюза работнікаў АПК.
Пасля завяршэння ўборкі (па стане на 1 верасня) прафсаюзныя камітэты СВК сумесна з прэзідыумам райкама прафсаюза выдзеляць падарункі для ўзнагароды лепшых удзельнікаў жніва-2013, якія будуць уручаны падчас святкавання Дня работніка сельскай гаспадаркі.
Заўвага: пры канчатковым падвядзенні вынікаў намалот рапсу, шматгадовых і бабовых траў залічваецца. Камбайнеры, вадзіцелі і аператары сушылак, якія дапусцілі парушэнні працоўнай дысцыпліны, не дапускаюцца да ўдзелу ў спаборніцтве.


Фота з сайта agropost.by.