Товар обменять можно

18:00 / 02.08.2013
У рэдакцыю газеты звярнулася жыхарка Астраўца. Жанчына набыла пітны ёгурт ў адным з прыватных прадуктовых магазінаў. На смак прадукт аказаўся кіслым і непрыемным, хоць да заканчэння тэрміну захоўвання заставалася яшчэ ча тыры дні.
Астраўчанку цікавіла, што рабіць пакупніку ў такой сітуацыі? Ці можна патрабаваць у прадаўцоў магазіна грошы або абмяняць сапсаваны ёгурт?
За адказам мы звярнуліся да начальніка аддзела эканомікі Астравецкага выканаўчага камітэта Святланы Уладзіміраўны Родзь. І вось што яна паведаміла.

– За якасць прадукцыі, якую рэалізоўвае магазін, адказвае прадавец. З аднаго боку, віны прадаўца ў сітуацыі, якая склалася, няма. Спажыўцам рэалізоўваўся тавар з добрым тэрмінам прыгоднасці. Пагэтаму прэтэнзіі могуць быць хутчэй да пастаўшчыка. Магчыма, былі парушэнні пры транспарціроўцы ці захоўванні.
З другога боку, правы спажыўца парушаны, пагэтаму варта звяртацца з чэкам аб пакупцы да прадаўца магазіна, у якім быў набыты ёгурт. Па рашэнню кіраўніцтва гандлёвай кропкі тавар можа быць абменены ці пакупніку вернуць грошы за пакупку.
Хачу адзначыць, што ў нашых магазінах часцей за ўсё ідуць насустрач пакупніку і абменьваюць тавар.


___________________


Алена ЮРКОЙЦЬ.