Состоялась встреча профсоюзных лидеров сельскохозяйственных предприятий и организаций

14:00 / 23.07.2013
Нядаўна ў раёне адбылося чарговае выязное пасяджэнне прэзідыума райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Базавай  арганізацыяй  для рабочай  сустрэчы  прафсаюзных  лідараў  сельскагаспадарчых  прадпрыемстваў  і абслугоўваючых  іх  арганізацый  на  гэты  раз  стала МПМК-158,  спецыялісты  якой на  чале з  начальнікам  Д.Л. Міжыгурскім  у  рабоце  прэзідыума прынялі  самы  актыўны  ўдзел, расказалі  пра  сваю  будаўнічую  арганізацыю  і  адказалі на  шматлікія  пытанні  гасцей.  Кола  пытанняў,  якія  ім задавалі  актывісты,  закранала  як  непасрэдна  прафсаюзную  тэматыку  (заработную плату,  умовы  калектыўнага дагавору,  адносіны  паміж адміністрацыяй  і прафсаюзнай арганізацыяй,  стан  аховы  працы,  метады  аказання  сацыяльнай  падтрымкі  і  заахвочвання работнікаў,  забяспечанасць сродкамі  індывідуальнай  аховы  і  спецадзеннем  і  г.д.),  так і  агульнавытворчую  сферу.
Так,  у  прыватнасці,  Дзмітрый Леанідавіч  Міжыгурскі  расказваў  аб  асаблівасцях эканамічнай  сітуацыі  прадпрыемства  і шляхах  яе  паляпшэння,  ступені  аднаўлення тэхнічных  сродкаў,  аб аб’ёмах выконваемых  работ  і  праблемах,  звязаных  з  іх пошукамі, аб  недахопе  рабочых  высокіх кваліфікацый,  аб  сістэме  павышэння  кваліфікацыйных разрадаў,  якая  дзейнічае  ў МПМК-158, і аб многім іншым.
Гідам  у  падарожжы  па  базе прадпрыемства  стаў  сам яе  начальнік  –  госці  змаглі азнаёміцца з работай растворнага  вузла,  дрэваапрацоўчага цэха,  пабываць  у  гаражах  і адміністрацыйным  будынку.
А  вось  экскурсію  “на  выезде” ўзначаліла  старшыня  прафкама  работнікаў  МПМК  -158 Ірына  Іванаўна Лаўрыновіч  –  з яе  дапамогай  удзельнікі  выязнога  пасяджэння азнаёміліся з  працэсам  будаўніцтва  так званых “прэзідэнцкіх” домікаў, пачынаючы  з  нулявой фазы  (у Варнянах)  і  заканчваючы  станам “пад ключ” (у Міхалішках).
Лідараў  прафсаюза  асабліва ўразілі дамы, у якіх будаўніцтва завершана – у  іх поўнасцю паклеены  сцены,  пафарбаваны падлога і столь, праведзена газавае  ацяпленне,  каналізацыя, устаноўлены  ўсё  бытавое  і санітарнае абсталяванне, нават выведзены званок на ўваходныя дзверы  і  прымацаваны  знешні ліхтар для асвятлення веранды – занось рэчы і жыві!
Хаця  да  якасці  работы будаўнікоў  нямала  прэтэнзій –  старшыні  прафсаюзаў  сельскагаспадарчых  арганізацый пастараліся  данесці  іх  да  непасрэдных вытворцаў.
Праблемы  будаўніцтва  абмяркоўваліся  ў  прафсаюзным асяроддзі  і  пасля  таго,  як  яго актывісты  пакінулі  будаўнічую пляцоўку. Але на чарзе  іх чакалі надзённыя  праблемы  прафсаюзнага  жыцця,  і  пад  кіраўніцтвам  старшыні  райкама  прафсаюза  Мікалая  Канстанцінавіча Грыцкевіча  яны  перайшлі  да абмеркавання  пытанняў,  заяўленых у парадку дня прэзідыума. Па выніках была прынята пастанова.


______________________


Ганна ЧАКУР.


Фота Аляксандра ЮШЧУКА.