В выходные плата удваивается?

07:00 / 15.02.2013
2
«Чаму ў выхадныя дні білеты на праезд у аўтобусе так адчувальна даражэюць?» Прыкладна так з гневам у голасе пыталіся некалькі жыхароў нашага раёна тэлефануючы ў рэдакцыю.

Каб даведацца, чаму ў выхадныя плата за праезд узрастае амаль у два разы, мы звярнуліся да дырэктара аўтапарка №4 Аляксандра Васільевіча ЖУКА:
– У выхадныя дні мы выконвалі так званыя экспрэсныя рэйсы, падчас якіх на невялікіх прыпынках аўтобусы не спыняліся. Але час і набыты вопыт падобнага руху паказаў, што экспрэсныя рэйсы па тэрыторыі раёна не апраўдваюць сябе – вадзіцелі аўтабазы нават пад шыльдай “экспрэс” не могуць раўнадушна праязджаць, не спыняючыся, калі на прыпынку знаходзяцца пасажыры. Таму і самі рэйсы, і нацэнку на іх мы адмянілі.
А паколькі перавозка пасажыраў па раёне справа вельмі стратная (толькі за мінулы год яна прынесла нашаму прадпрыемству 0,5 мільярда рублёў страт), таму частку маршрутаў нам давядзецца скараціць.


Фота з сайта unian.net.