Астравеччына – у тройцы лепшых

09:29 / 30.03.2012

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт падвёў вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва горада Гродна, яго раёнаў і раёнаў Гродзенскай вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці ў 2011 годзе.


Адным з пераможцаў гэтага спаборніцтва ў намінацыі “За дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці гандлю і сферы паслуг” прызнаны Астравецкі раён – ён заняў трэцяе месца, прапусціўшы наперад Воранаўскі і Лідскі.
За гэтую перамогу раён будзе адзначаны дыпломам і грашовай прэміяй.