СВК "Гудагай" і СВК імя Гашкевіча аб'ядналі ў адну гаспадарку

08:31 / 12.03.2012

У пачатку бягучага тыдня рашэннем агульных сходаў СВК “Гудагай” і імя Гашкевіча гэтыя дзве гаспадаркі аб’ядналіся ў адну.


Дакладней, СВК “Гудагай” быў рэарганізаваны шляхам улівання ў яго суседняй гаспадаркі. За сельскагаспадарчым прадпрыемствам, якое ўтварылася ў выніку падобнага аб’яднання, замацавана назва “Гудагай”, а ўзначаліць яе Эдуард Іванавіч Садоўскі. Абрана і новае праўленне, у якое ўвайшлі прадстаўнікі абодвух былых вытворчых кааператываў.


Францішка КРАСКО.