Переход к пастбищному содержанию скота на Островетчине

13:59 / 17.05.2017

olga_umrihina.jpgПравільная падрыхтоўка і арганізацыя выпасу, паўнавартаснае кармленне кароў дазваляюць у пашавы перыяд атрымаць да паловы гадавога аб’ёму вытворчасці малака. Нездарма вяскоўцы кажуць, што ў каровы малако – на языку.

Непрадказальная і зацяжная вясна, калі дажджы змяняліся снегам, а цяпло ніяк не прыходзіла, унесла пэўныя карэктывы ў падрыхтоўку да летне-пашавага сезону. Тым не менш, ужо амаль ва ўсіх гаспадарках раёна з пачатку мая актыўна выганяюць кароў на прагулку.

Даведацца пра пераход на летне-пашавы перыяд, арганізацыю выпасу рагуль на малочна-таварных комплексах і фермах напрыканцы мінулага тыдня мы выправіліся ў КСУП “Варняны” разам з першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольгай Віктараўнай Умрыхінай.

Вольга Умрыхіна, намеснік старшыні начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання

– Летась кароў пачалі выганяць на “прагулку” 12 красавіка, сёлета – толькі напачатку мая. Значна пазней пачалі ўводзіць у рацыён і свірэпіцу, – па дарозе ўводзіць мяне ў курс спраў Вольга Віктараўна. – Асноўная ўмова паспяховага пераходу ад зімне-стойлавага да летне-пашавага ўтрымання – паступовасць.  Хуткая змена рацыёну прыводзіць да парушэнняў складаных мікрабіялагічных працэсаў, якія адбываюцца ў рубцы жвачных жывёл.

Правільная арганізацыя кармлення ў так званы пераходны перыяд у многім вызначае эфектыўнасць усяго пашавага сезону.

– Недахоп клятчаткі асабліва адчуваецца ў першыя цыклы страўлівання, – тлумачыць Вольга Віктараўна. – Менавіта таму грубыя кармы павінны быць часткай рацыёну ў пераходны перыяд. Акрамя сена і сенажу, у кормасумесь дадаецца саламяная рэзка.

Упершыню за апошнія гады ў КСУП “Варняны” і саўгасе “Падольскі” будуць выпасваць цялушак. Плануецца, што на комплексах для аздараўлення будуць пасці сухастойных кароў.

Падчас нашага прыезду ля фермы “Чэрнішкі” цялушкі – каля 160 галоў – ласаваліся травой. Хоць, на мой суб’ектыўны погляд, травастой жадае тут быць лепшым. Па словах пастухоў, час выпасу днямі плануецца павялічыць на некалькі гадзін.

пастух МТФ Чернишки Александр Смирнов.jpg

пастух МТФ “Чэрнішкі” Аляксандр Смірноў

Пасля страўлівання “клетку” , якая  агароджваецца электрапастухом, праз некалькі гадзін пераносяць на іншы участак, а пашу, згодна з патрабаваннямі, праз  некалькі дзён трэба падкасіць, падкарміць  мінеральнымі ўгнаеннямі і разраўняць, каб пашавыя ўгоддзі не страцілі гаспадачую каштоўнасць, а каровы праз некаторы час ізноў маглі пасвіцца на гэтым участку.

На МТК “Кярняны”, дзе ўтрымліваецца 482 галавы, арганізаваны прагон жывёлы з пашы на комплекс.начальник МТК Керняны Мария Туминская.jpg

начальнік МТК “Кярняны” Марыя Тумінская

yurkoit.jpg

пастух МТК “Керняны” Генадзь Юркойць

bychenok.jpg

Пётр Бычанок, пастух МТК “Кярняны”

Каля палудня два жывёлаводы, якія летам акрамя выканання сваіх асноўных абавязкаў працуюць яшчэ і пастухамі, з поля гналі на дойку адну з груп.

– Зараз выпашваем два гурты высокапрадукцыйных кароў, а гэта – 380 галоў, – расказала начальнік МТК “Кярняны” Марыя Уладзіславаўна Тумінская. – Каб жывёла лепш адаптавалася да пашы, у рацыён рагуль уведзена зялёная свірэпіца.

Травяны покрыў ля фермы “Варона”, у адрозненні ад чэрнішскай пашы, радаваў вока сакавітай, мясістай травой, якую з задавальненнем пад’ядалі каровы.

kuharevich.jpg

пастух МТФ “Варона” Мечыслаў Кухарэвіч

– Гэта так званы шматкампанентны састаў, у склад якога ўваходзіць каля 7 відаў траў. Яго яшчэ называюць дацкім, – растлумачыла Вольга Віктараўна. – Трава хутка адрастае, і за сезон такую пашу можна страўліваць да 10 разоў.

– Выпасваем каля 260 кароў, – да размовы далучыўся пастух МТФ “Варона” Мечыслаў Казіміравіч Кухарэвіч. – На пашы ёсць бочка з вадой. Хапае солі і мелу. Была б трава – будзе і малако.

На МТФ “Варона”, як і на іншых фермах, практыкуецца загонны выпас жывёлы. Для яго правільнай арганізацыі неабходна ведаць ёмістасць пашы – значыць, правільна  вызначыць колькі жывёлы можна пракарміць на адным гектары на працягу пашавага перыяду. У КСУП “Варняны” на адну выпасаемую галаву прыпадае 0,52 гектара.

На МТК “Беразоўка” ў рацыён кароў ужо ўвялі свірэпіцу, але на мінулым тыдні яшчэ не пачалі выганяць гурты на прагулку. Увогуле тут утрымліваецца 1 605 галоў жывёлы, з якіх 777 – дойны статак.

– Хочацца цяпла, каб трава хутчэй адрастала, – на комплексе нас сустрэла яго начальнік Галіна Іванаўна Бушмовіч. – Плануем выпасваць два гурты кароў перад запускам і адзін сухастойных.

Галина_Бушмович.jpg

начальнік МТК “Беразоўка” Галіна Бушмовіч

На МТК “Беразоўка” праводзіцца рэкаструкцыя аднаго з кароўнікаў. Хутка яго заселяць малочныя навасёлы.

Реконструкция коровника МТК Березовка.jpg

А вось цяляты ўтрымліваюцца ў індывідуальных дамках. Больш таго, у кожнага малыша ёсць сваё вядзерца і спецыяльная соска.

– Згодна з тэхналагічным рэгламентам, на працягу двух месяцаў цялё павінна ўтрымлівацца ў індывідуальнай клетцы і ідывідуальна выпойвацца, – гаворыць Вольга Віктараўна. – Так яно атрымае патрэбную колькасць малака.

Плануецца, што час, пакуль жывёла будзе пасвіцца, працаўнікі жывёлагадоўчай галіны скарыстаюць для рамонту, санацыі, дэзінфекцыі і пабелкі ферм і комплексаў, для навядзення парадку ля іх.

– Увогуле ў раёне сёлета плануецца пасвіць 46 працэнтаў ад агульнай колькасці буйной рагатай жывёлы – гэта крыху больш за 4 600 галоў, – падсумавала аб’езд ферм і комплексаў КСУП “Варняны” Вольга Віктараўна. – На невялікіх фермах будзе арганізаваны кругласутачны выпас.


Текст:
Фото: Алена Гануліч