Ход весенне-полевых работ на Островетчине

08:17 / 23.04.2017

66.jpgСёлета пасяўная кампанія пачалася на дэкаду раней, чым летась. Фронт работ, пачынаючы ад падкормкі азімых і заканчваючы падрыхтоўкай глебы і самой сяўбой,  у аграрыяў у гэтым годзе не паменшаў.

Аднак раптоўнае пахаладанне, снег і начныя замаразкі, калі слупок тэрмометра апускаўся да мінус 8, не толькі ўнеслі карэктывы ў графікі палявых работ, але і негатыўна паўплывала на першыя ўсходы.

Пракаментаваць ход вясенне-палявых работ і пасяўной кампаніі  мы папрасілі загадчыка сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віктара Багданавіча Чуму.

– Як вясеннія замаразкі паўплывалі на ход вясенне-палявых работ?

У сувязі з рэзкім паніжэннем тэмпературы некалькі дзён запар у гаспадарках раёна не вяліся вясенне-палявыя работы, акрамя ворыва. Гэта, безумоўна, паўплывала на тэмпы і якасць сяўбы. Прагнозы сіноптыкаў на бліжэйшыя дні таксама нічога добрага не абяцаюць.

– У якім стане выйшлі з зімоўкі азімыя культуры?

– Расліны добра перанеслі зімоўку ў адрозненні ад мінулага года, калі давялося перасяваць каля 400 гектараў рапсу. Пачалі ў другі раз “карміць” крыжакветкавы…  Аднак калі днём будзе плюсавая тэмпература, а ноччу – прымаразкі – невядома, як гэта адаб’ецца на яго стане. На 20 працэнтах пасеяных плошчаў ужо з’явіліся ўсходы. За авёс можна не хвалявацца, гэта культура вытрымлівае да мінус дзесяці, а вось пшаніца і трыцікале больш адчувальныя да замаразкаў. На нізінных участках збожжавыя, якія абышлі, пажаўцелі. Нездарма кажуць, што наш паўночны рэгіён знаходзіцца ў зоне рызыкоўнага земляробства.

67.jpg– Які аб’ём работ ужо выкананы?

– Работы ў хлебаробаў шмат, пачынаючы ад падкормкі азімых і сенакосаў да падрыхтоўкі глебы і непасрэдна сяўбы. Пры гэтым па кожным гектары павінна некалькі раз прайсціся тэхніка.

Раннімі збожжавымі і зернебабовымі культурамі ў раёне ўжо засеялі 66 працэнтаў ад запланаваных плошчаў і 41 – усяго яравога кліна. Пад сяўбу падрыхтавана 10 383 гектараў, а гэта – больш за палову патрэбных плошчаў.

Па тэмпах работы наперадзе КСУП “Гудагай”. Калі б не “выбрыкі” надвор’я, хлебаробы гэтай гаспадаркі завяршылі б сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур напачатку тыдня. У КСУП “Гервяты” і “Міхалішкі” засеялі 73 і 71 працэнтаў ад запланаванага. Больш марудна праходзіць пасяўная кампанія ў КСУП “Варняны” і “Міхалішкі”, дзе засеялі раннімі яравымі культурамі  адпаведна 49 і 36 працэнтаў ніў.

Падкормлена 3 593 гектараў азімых культур (43 працэнты) і 1 745 гектараў азімага рапсу, што складае 67 працэнтаў ад плану. Шматгадовыя травы атрымалі патрэбную порцыю “мінералкі” на плошчы 4 031 гектар, а сенакосы і паша – на плошчы 3 713 гектараў.

Аграрыі раёна больш чым напалову выканалі план падсеву шматгадовых траў. Насенне  лугавой канюшыны, цімафееўкі, люцэрны і іншых траў прыгорнута ў глебу на плошчы1 435 гектараў.

Асноўная задача – у кароткія тэрміны пасеяць раннія збожжавыя і зернебабовыя культуры. Думаю, да канца красавіка з гэтым справімся.

– Ці хапае мінеральных угнаенняў?

– Сёлета гаспадаркі раёна значна лепш, чым летась, забяспечаны мінеральнымі ўгнаеннямі. У мінулым годзе забяспечанасць калгасаў азотнымі тукамі складала 38 працэнтаў ад патрэбы, у гэтым – 77. Менш за ўсё назапасілі фосфару, у першую чаргу гэта звязана з высокімі яго коштамі.

– Якая сістэма заахвочвання распрацавана ў гаспадарках раёна?

– Ва ўсіх гаспадарках арганізавана двухразовае харчаванне: гарачы абед і полудзень. Для занятых на ворыве і сяўбе працаўнікоў, у залежнасці ад прадукцыйнасці іх работы, прадугледжана прэміраванне.

Текст: