У трынаццаты раз Слонім сабраў артыстаў з многіх куточкаў Беларусі, Польшчы і Літвы на традыцыйны адкрыты рэгіянальны фестываль “Паланэз”. На песенным конкурсе Астравеччыну прадстаўляў хор “Польскае рэха Астраўца” пад кіраўніцтвам Алены Такарчук. Читать далее
Алёна Ганулич

Корреспондент
Член Белорусского союза журналистов. Освещает вопросы сельского хозяйства, охраны природы, духовности. Проекты: «На карте Островетчины», «Супольнасць», «Духоўнасць». Победитель литературного конкурса газеты «Звязда» и Союза писателей Беларуси (2011 год), республиканского творческого конкурса на лучшее освещение в СМИ тематики уборочной кампании «И жатвой едины» (2018 год).
У сузор’і спартыўных талентаў Астравеччыны запалілася яшчэ адна зорачка: ураджэнка вёскі Варняны Марыола Букель, якая вучыцца ў Гродзенскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, упэўнена перамагла ў кіданні молата на спартакіядзе Рэспублікі Беларусь. Читать далее
Работа меліяратара можа паказацца рамантычнай: чыстае паветра, журчанне вады, якая імчыць па меліяратыўным канале, прыгожыя далягляды – гэта толькі на першы погляд. “Рэаніматары зямлі” штодзень змагаюцца з пранырлівымі хмызнякамі і непралазнай забалочанасцю. Пры гэтым ніхто не адмяняў праліўных дажджоў, пякучага сонца і няўрымслівага ветру. Читать далее
Ці задумваўся хто-небудзь з вас, які населены пункт Астравеччыны больш за ўсё ўзгадваецца кожны дзень: Варняны, Міхалішкі, Гервяты? Не, Катлоўка! Праз аднайменны з вёскай міжнародны пункт пропуску штодзень на машынах і аўтобусах праязджаюць дзясяткі людзей. Менавіта Катлоўка з’яўляецца варотамі паміж Беларуссю і Літвой, а значыць і Еўрасаюзам. Читать далее
Пры падтрымцы раённых і мясцовых на мінулым тыдні улад у кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшла цікавая і змястоўная інфармацыйная сустрэча з ініцыятарамі стварэння першага ў Беларусі інкубатара малога прадпрымальніцтва на тэрыторыі Мядзельскага, Пастаўскага, Смаргонскага і Астравецкага раёнаў. Читать далее
Сёлета на Астравеччыне ўпершыню прайшлі галіновыя спаборніцтвы ДЛГУ “Астравецкі лясгас” па падрыхтоўцы лесапажарных каманд лясніцтваў і пажарна-гаспадарчай станцыі да пажаранебяспечнага перыяду. Читать далее
Напярэдадні Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту наш карэспандэнт пацікавіўся ў астраўчан і гасцей горада, якіх спартсменаў Астравеччыны яны ведаюць, дасягненні каго з іх даюць нам падставу для гонару. Читать далее
“Лес без межаў” – пад такім слоганам прайшла літоўска-беларуская акцыя па пасадцы дубровы, удзел у якой прынялі працаўнікі Астравецкага лясгаса, Вільнюскай урэдзіі (лясгаса), прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літве і члены беларускай дыяспары. Читать далее
У пятніцу ў зале Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася прэзентацыя калектыўнага зборніка “На крыльях поэзии 2 Читать далее
Правільная падрыхтоўка і арганізацыя выпасу, паўнавартаснае кармленне кароў дазваляюць у пашавы перыяд атрымаць да паловы гадавога аб’ёму вытворчасці малака. Нездарма вяскоўцы кажуць, што ў каровы малако – на языку. Читать далее
Вернікі і пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Быстрыцы сардэчна запрашаюць на імшу 20 МАЯ ў 17.00 Читать далее
Гудагайскі касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі – унікальнае месца. Той, хто хоць аднойчы пабываў у санктуарыі, адчуў на сабе асаблівую аўру, якая тут пануе, -- быццам сама Марыя з гары Кармэль ахінае сваім жыватворным плашчом кожнага, хто да яе прыходзіць. Читать далее
Наш зямляк, ураджэнец вёскі Варняны, Аляксандр Ляховіч працягвае скараць спартыўныя вяршыні. Читать далее
Катлоўскае лясніцтва Астравецкага лясгаса ў пэўным сэнсе ўнікальнае: па-першае, яно адзінае вопытна-вытворчае ў раёне, па-другое, тут працуе цэлая сямейная дынастыя лесаводаў Мазырка: Аляксей Аляксеевіч, чый партрэт занесены на раённую Дошку гонару, – ляснічым, яго жонка Анжаліка Уладзіміраўна – памочнікам ляснічага, сын Валянцін – майстрам лесу, а нявестка Таццяна – бухгалтарам. Читать далее
Сёлета пасяўная кампанія пачалася на дэкаду раней, чым летась. Фронт работ, пачынаючы ад падкормкі азімых і заканчваючы падрыхтоўкай глебы і самой сяўбой, у аграрыяў у гэтым годзе не паменшаў. Читать далее
Па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў АПК на Гродзеншчыне ўпершыню прайшоў конкурс прафесійнага майстэрства аператараў машыннага даення. Удзел у ім прынялі 34 працаўнікі жывёлагадоўчай галіны ўсіх раённых цэнтраў. Читать далее
Сёлета вясна знянацку накрыла цяплом наваколле. Выйдзеш на вуліцу – душа радуецца. Ва ўвесь голас спяваюць птушкі, сінімі цікаўнымі вочкамі да нябёс цягнуцца пралескі, а на дрэвах і кустах набухаюць почкі. Вось толькі хлебаробам не да сантыментаў: ад якасці і хуткасці правядзення вясенне-палявых работ залежыць важкасць будучага хлеба. Читать далее
У Астравецкім раёне працягваецца рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод”. На мінулым тыдні падарункі атрымалі працаўнікі малочна-таварных ферм КСУП “Гудагай”. Читать далее
У дзяцінстве аператар машыннага даення МТФ “Малюта” КСУП “Гервяты” Алена Зянонаўна Янковіч, чый партрэт занесены на раённую Дошку гонару, марыла стаць настаўніцай: дапамагаць учарашнім дашкалятам старанна выводзіць літары ў сшытках, ператвараць склады ў словы, а лічбы – у прыклады. Але з гадамі прафесія настаўніка страціла сваё прыцягненне – а ў жыццё гараджанкі, жыхаркі Вільнюса, унёс карэктывы лёс: беклапотнае жыццё ў літоўскай сталіцы жанчына без роздумаў змяніла на беларускую глыбінку – вёску Кірэлі Астравецкага раёна. Читать далее
Сёлетняя вясна – ранняя і нецярплівая. Здаецца, толькі нядаўна сышоў снег, а яна ўжо пазірае цікаўнымі белымі вочкамі першацветаў і імкліва бяжыць халаднаватым і гаючым сокам па жылах дрэў. Дзень-два – і аграрыі раёна масава выведуць у поле тэхніку. Читать далее