Праблемы экалогіі разглядалі на пасяджэнні клуба «Актыўнае даўгалецце»

09:03 / 08.08.2019

Знаёмства з экалагічнай сітуацыяй у раёне, праблемы вывазу і ўтылізацыі бытавых адходаў – аб гэтым і не толькі ішла размова на пасяджэнні клуба «Актыўнае даўгалецце», госцем якога быў галоўны спецыяліст Астравецкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Арцём Шчука.

1.jpg

Удзельнікаў клуба «Актыўнае даўгалецце» цікавіла, у якім стане знаходзіцца экалогія нашага раёна і якія прафілактычныя меры праводзяцца па ахове прыродных рэсурсаў. Адказваючы на пытанні, Арцём Віктаравіч падкрэсліў, што толькі ад людзей залежыць, у якім стане будзе наша планета і ў пытаннях яе аховы не трэба спадзявацца на кагосьці, а пачынаць перш за ўсё з сябе.

3.jpg

Падчас пасяджэння клуба Святлана Мешкіс выканала песню на словы Аляксандра Марозава «Дзьмухавец», музыку да якой напісала сама.

Галіна ФРАНЦКЕВІЧ,
метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу 
Астравецкай раённай бібліятэкі

Текст: Главный администратор