Хто дапаможа адзінокаму састарэламу
14:46 / 24.10.2019
– Сярод сацыяльных паслуг, якія сёння аказваюцца пажылым, ёсць так званае надомнае абслугоўванне. Гэтая паслуга важная для людзей, якія жывуць у аддаленых вёсках. Вельмі часта адзінокім бабулям і дзядулям дапамагаюць іх суседзі. У такім выпадку састарэлыя заключаюць дагавор на абслугоўванне з тэрытарыяльным цэнтрам, і сацыяльныя работнікі, аформленныя на 0,13 ці 0,25 стаўкі, даглядаюць адзінокіх, – расказвае дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віктар Ждановіч.
Нядаўна дробныя стаўкі сацыяльных работнікаў уз’ядналі. Зразумела, гэта выклікала пэўныя нязручнасці ў жыхароў аддаленных вёсак, якім дапамагалі сацыяльныя работнікі, – некаторыя пажылыя засталіся без «апекуноў».
Лічба
590 чалавек знаходзяцца на абслугоўванні 247 сацыяльных работнікаў.