Што для моладзі галоўнае?

15:29 / 24.06.2018
Часта даводзіцца чуць нараканні старэйшага пакалення ў бок моладзі, што яны не такія і каштоўнасці ў іх  іншыя. Напярэдадні Дня моладзі наш карэспандэнт высвятляў, ці сапраўды сучаснае пакаленне такое ўжо безнадзейнае.

3.jpg

Вікторыя Шастаковіч:

– Самае галоўнае – быць шчаслівым. У маім разуменні шчасце – гэта блізкія людзі побач. Акрамя таго, важна мець любімую работу, з задавальненнем працаваць і, канешне ж, ведаць, што дома цябе чакаюць.

4.jpg

Ганна Будрэвіч:

– Атрымліваць задавальненне ад жыцця і займацца любімай справай. Маё хобі – спевы і танцы, я люблю сцэну, публіку. Радасна, што ў Астраўцы ёсць магчымасць знайсці сябе ў творчасці. Напрыклад, я займаюся ў школе танцаў DSO.

5.jpg

Яўген і Наталля Маславы:

Яўген:
– Галоўнае – гэта прачнуцца раніцай і паснедаць. (Смяецца.) А калі сур’ёзна, то  знайсці сябе, знайсці працу, стварыць сям’ю, нарадзіць дзяцей і дажыць да старасці. Нічога незвычайнага – усё як і ва ўсіх.
Наталля:
– Для мяне, як для медыка, – здаровая нацыя. Калі няма здароўя, то і момантаў для шчасця становіцца значна менш. Сям’я  і дзеці не менш важна, а таксама дабрабыт і магчымасць развівацца духоўна і фізічна.


Текст: