З жыццёвага: Няўдалы “візіт”

11:43 / 21.05.2018
Хатняя гаспадарка ў мяне невялікая: куры, певень ды сабака Барсік. Ну і, вядома, маю пярнатую ўласнасць часта наведвае каршун. 

38380005.jpg

Да гэтых «візітаў» куры ўжо прывыклыя – ведаюць, што, выйшаўшы паласавацца свежай травіцай ды ўсялікімі жучкамі-чарвячкамі, трэба ўвесь час «трымаць вуха востра».

Я, як заўсёды, раніцай выпу­сціла сваіх хахлатак і пайшла ў дом займацца хатнімі справамі. А калі зайшла пасля абеду ў куратнік, дзіву далася: пасярод яго ляжаў каршун, якога абступілі куры і дзяўблі з усіх бакоў так, што «госць» ужо ледзь варушыўся. 
Вось так каршунок сам ледзь абедам не стаў.

 Рэгіна ДРЭМА, в. Ліпкі.



Текст: Главный администратор
Фото: Юрий Горид