Як хлопчыку пашпарт рабілі

11:55 / 15.02.2018
У пашпартны стол завіталі дзве дзяўчыны. Прыгожыя, апранутыя па апошняй  модзе… І адразу ж да начальніка:

– Трэба нашаму хлопчыку пашпарт зрабіць. Мы за мяжу едзем, а без пашпарта туды не пусцяць, –  выказалі дзяўчаты сваю просьбу. 
– Усё зразумела. Сфатаграфуйце свайго хлопчыка... –  пачынае начальнік.
Але яго тут жа перабіваюць.
– Мы ўжо сфатаграфавалі…
– Аплаціце квітанцыю…
– Ужо аплацілі…
– Ну і добра. Давайце тады пасведчанне аб нараджэнні і…                             
– Якое пасведчанне аб на­раджэнні? –  недаўменна па­зіраюць на начальніка пашпартнага стала дзяўчаты. – У нас толькі фотаздымак і даведка аб прышчэпках.
На гэты раз недаўменне чыталася ўжо  на твары начальніка:
– Каму вы хочаце пашпарт зрабіць?
– Хлопчыку нашаму, кокер-спаніелю, –  сур’ёзна адказваюць дзяўчаты.
– Дык вам не да нас, а ў аддзел жыллёва-камунальнай гаспа­даркі, – зразумеўшы, у чым справа і якому хлопчыку неабходна зрабіць пашпарт, ледзь стрымліваючыся ад смеху, адказвае начальнік.

1438626302_anglijskij_koker_spaniel_4.jpg


Леся ВЕЦЯРОК.


Текст: Главный администратор