Вольга Саковіч

08:48 / 12.10.2017

Народная песня

Над ракой туманнаю дыяменты-зоркі
Зіхацяць – купаюцца ў рачной вадзе.
І ляціць удалеч спеў дзявочы звонкі,
Нібы ў песні споведзь аб жыцці ідзе.

Адкрывае песня ночы цёплай, зорнай,
Таямніцы думак, светлы боль душы.
Закране мелодыяй мяккаю, чароўнай,
Расхвалюе сэрца ў начной цішы.

У праўдзівых словах мудрасць захавана,
Што сумленна, праца – каштоўнасці зямлі.
І калі каханне вам падаравана,
Каб сагрэць любімых вы цяплом змаглі.

Велікодным святам, ночкаю купальнай,
На жніво, Каляды і ў звыклы будзень
Услаўляюць дом свой працаю стваральнай
І прыносяць песняй радасць у яго людзі.

Заціхаюць словы над ракой маўкліваю...
На сцяжынцы з кветкамі – дзяўчына адна...
Няхай Бог падаруе ёй долю шчаслівую,
Як у песні і серцы прасіла яна...


Текст: Главный администратор