Ігар Пракаповіч

10:29 / 10.10.2017

Восень ідзе

Яснее прастора, пусцеюць палі,
У рэчцы вада халаднее.
Чарговая восень ідзе па зямлі,
Сукенка на ёй чырванее.

А вочы халодныя поўныя слёз,
Якія дажджамі пральюцца,
Глядзяць у зіму і ўжо бачаць мароз,
Баяцца назад азірнуцца.

А там, за спіной, зеляніна травы
І птушак вясёлыя спевы.
Наперадзе ж – вуханне соннай савы
І голыя-голыя дрэвы…

derevo-vetki-listya-osennie.jpg


Текст: Главный администратор