Чарговы раунд інтэлектуальных баёў адбудзецца 19 верасня

13:18 / 16.09.2011

Па традыцыі менавіта ў трэці панядзелак месяца адбудзецца дзесяты тур раённага чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?”.


Час і месца сустрэчы раённых інтэлектуалаў ранейшыя – Дом культуры “Галактыка”, 17.30.
Дарэчы, прыйсці на сустрэчу могуць не толькі “знатакі” – члены каманд-удзельніц, але і ўсе жадаючыя – у якасці гледачоў і балельшчыкаў. Вядома, што многія “прымерваюцца” да гульні і пакуль не адважваюцца прыняць у ёй удзел. Паназіраць за тым, як усё адбываецца, а калі ёсць жаданне, то і паўдзельнічаць у “бітвах інтэлектуалаў” па-за конкурсам могуць усе ахвотнікі – асабіста ці ў складзе каманды.
Дажывём да панядзелка – і сустрэнемся!