Сустрэча інтэлектуалаў адбудзецца, але крыху пазней
14:49 / 19.08.2011
Традыцыйна сустрэчы раённых інтэлектуалаў адбываюцца ў трэці панядзелак месяца. Але бываюць і выключэнні – калі па ўважлівых прычынах наша вядучая Ларыса Каханоўская не можа правесці гульню ў вызначаны дзень.
Менавіта такім выключэннем стаў гэты месяц: у трэці панядзелак інтэлектуалы не сабраліся на дзявяты тур раённага чэмпіянату.
Але гэта не значыць, што яго не будзе ўвогуле! Чарговая гульня адбудзецца ў апошні панядзелак, 29 жніўня. Час і месца сустрэчы ранейшыя – Дом культуры «Галактыка», 17.30.
Сустрэнемся!