Как островчане относятся к Дню единения России и Беларуси

10:40 / 04.04.2017

Дзень адзінства Беларусі і Расіі адзначаецца ўжо ў адзінаццаты раз. За гэты час было прынята шмат агульных дакументаў і рэалізавана нямала праектаў Саюзнай дзяржавы. Наш карэспандэнт вырашыў высветліць у жыхароў Астравеччыны, што, на іх думку, яднае беларусаў і расіян.

Багданович.jpgТарэса Багдановіч, настаўнік рускай мовы:

– Я лічу, што нашы народы аб’ядноўваюць такія станоўчыя рысы як імкненне быць шчырымі, жыць у міры і згодзе, жаданне знайсці сваё месца на зямлі і ўзаемапаразуменне з іншымі людзьмі і народамі. Апошняе, на жаль, атрымліваецца не заўсёды, бо ў кожнага, як гаворыцца, свая праўда і свае інтарэсы. Аднак менавіта ўменне саступаць, стрымліваць сваё эга – і ёсць найвышэйшае праяўленне адзінства і сяброўства.

Міхаіл Астрэнка, вадзіцель (без фота):

– Гісторыя супрацоўніцтва нашых краін –  я маю на ўвазе сучасны этап – яшчэ непрацяглая, таму многія пытанні застаюцца адкрытымі і невырашанымі – але гэта, хутчэй, вялікая палітыка.

На мой погляд, у нас больш агульнага. Аднак, нягледзячы на сутыкненні некаторых інтарэсаў, мы не апускаем рукі і працягваем будаваць Саюзную дзяржаву.

Генрых Качкан, пенсіянер (без фота):

– У нас шмат чаго агульнага – працалюбівыя і адказныя людзі – і падобнага – мовы, святы, клопаты і меркаванні. Яшчэ падчас сваёй службы я зразумеў, што мне значна прасцей знайсці агульную мову менавіта з расіянамі, хаця ў нашай ваеннай частцы служылі людзі розных нацыянальнасцяў.

Пасля развалу Савецкага Саюза, канешне, шмат чаго наблыталася, і калі раней усе рэспублікі працавалі на агульную карысць, то зараз кожная краіна абараняе сваю незалежнасць і свае інтарэсы.

Вольга Вярбовіч з дачкой Валерыяй, у адпачынку па доглядзе дзіцяці:Вербович.jpg

– Мы – славяне і ў нас роднасныя мовы і падобныя светапогляды. Я ўвогуле адрозненняў паміж беларусамі, украінцамі і расіянамі не раблю, бо ў мяне ёсць знаёмыя і родныя і тут, і там.

шчолка.jpgПавел Шчолка, рабочы:

– Ужо не першы год Саюзная дзяржава дае шмат магчымасцяў і для расіян, і для беларусаў – пачынаючы з пошукаў працы і заканчваючы турыстычнымі экскурсіямі.

Нашы народы яднае любоў да Радзімы, патрыятычныя ідэі і свабоды, хаця шляхі, якімі мы да іх ідзём крыху розняцца.

Яніна, пенсіянерка (без фота):

– Любоў – вось што падобнага ў нас усіх, будзь гэта беларус, расіянін, украінец, казах ці яшчэ хто. Усе мы жывём на адной планеце і пад адным Богам, а ён вучыць любові, а не нянавісці. Калі б усе гэта разумелі, то ніякіх войнаў не было б.

Антон ЧЫК. Фота аўтара.


Текст: Главный администратор