"Репортёр выходит в свет". Чтобы ребёнок не стал чужим...

13:01 / 12.02.2017
репортер дети занятияАпошнім часам жыццё ляціць усё хутчэй. Мабіль­насць, напружаны рытм – каб паспець, не адстаць, не ўпусціць чагосьці. А ці пачакаюць дамашнія? Ці зразумеюць дзеці?

Наш карэспандэнт вырашыў высветліць, як часта і чым бацькі займаюцца са сваімі дзецьмі.

репортер дети занятия Ярашэвіч2Анастасія Ярашэвіч,  у дэкрэтным адпачынку:

– Маёй дачцэ толькі дзесяць месяцаў, таму я ўвесь час знаходжуся «на варце» – уся ўвага дзіцяці. Максімум, што можна выдзеліць для адпачынку, гэта хвілін пятнаццаць у дзень, пакуль яна спіць, ды яшчэ крыху ўвечары, калі зроблены ўсе хатнія справы.

Увесь астатні час мы з ёй гуляем з цацкамі, нешта спрабуем маляваць – развіваем маторыку рук. Таксама я ёй спяваю песні і іграю на фартэпіяна – здаецца, ёй гэта падабаецца.

репортер дети занятия Дзмітрэнка2Раман Дзмітрэнка:

– У мяне дзяцей пакуль няма, аднак некаторыя думкі па гэтым пытанні маю.

Лічу, што з малымі дзецьмі маці павінна знаходзіцца побач 99 працэнтаў свайго часу. Бацька таксама павінен удзельнічаць у выхаванні, але на больш познім этапе – яго ўплыў на фарміраванне асобы дзіцяці больш неабходны ў 10-14 гадоў, калі пачынаецца пераходны ўзрост. І тут трэба ўмець спалучаць бізун і пернік.

репортер дети занятия АлександровічВіка Александровіч,  вучаніца 2 класа СШ №2:

– Мая мама зараз дома – яна хварэе, таму я яе зараз бачу часцей, чым звычайна.

Чым я займаюся на працягу тыдня? Хаджу ў школу, а яшчэ чатыры разы на тыдзень – у цэнтр творчасці на гурток да Валянціны Вільеўны Віннічак. У хаце спачатку вучу ўро­кі, а потым са­джуся глядзець мульцікі.

репортер дети занятия ЛогиноваАня Логінава, вучаніца 2 класа  гімназіі №1:

– Я пасля ўрокаў у гі­­­мна­зіі хаджу на дадатковыя заняткі па англійскай мове – дадому вяртаюся каля дзвюх-трох гадзін дня. За паўгадзінкі раблю ўсе ўрокі – усё гэта я яшчэ ў першым класе праходзіла, калі вучылася ў Екацерынбургу, таму мне зараз лёгка.

А ўвечары, калі тата вяртаецца з работы, мы ўсе разам глядзім кіно па тэлевізары.

репортер дети занятия Фомчэнкаў2Георгій Фомчанкаў,  бетоншчык:

– Па сутнасці, увесь свой час бацькі павінны аддаваць дзецям – сям’я павінна быць на першым месцы. Аднак у рэальным жыцці так не атрымліваецца. Бацькі ў пагоні за даходамі забываюцца пра дзяцей, а потым праз колькі гадоў чухаюць патыліцу: як гэта так атрымалася, што сын ці дачка да іх адносяцца горш, чым да чужых людзей?

У мяне ўжо дарослы сын, і я лічу, што мы з жонкай выхавалі добрага чалавека, законапаслухмянага грамадзяніна і адказнага работніка.

Гутарыў Антон ЧЫК.


ostrov-red.malshevski@tut.by


Фота Лізы ДРЭМЫ.