А что вы думаете: каково отношение к газете "Астравецкая праўда"

08:15 / 06.05.2017
2

Колькі сябе памятаю, любіла чытаць. Першай газетай, якая трапіла мне ў рукі, была "Астравецкая праўда". З часам узнікла жаданне пісаць артыкулы, браць інтэрв'ю, распавядаць аб важных і значных падзеях – словам, стаць журналістам і працаваць у нашай раённай газеце. Але ці паважаюць, ці любяць гэтую газету? Гэта напярэдадні Дня друку, які, спадзяюся, некалі стане і маім прафесійным святам, я вырашыла высветліць у жыхароў нашага горада.

Кукалович Алина и Петушкова Надежда.jpgАліна Кукаловіч, Надзея Петушкова, вучаніцы СШ № 1:

– Ужо і не памятаем, калі пачалі чытаць "Астравецкую праўду" -- яна заўсёды пад рукой у нашых бацькоў. Вельмі цікава даведацца, што ж напішуць у новым нумары -- і таму не прапускаем ніводнага выпуску.

Карчевская Виолетта.jpgВіялета Карчэўская, настаўніца:

–"Астравецкую праўду" чытаю заўсёды. Наша газета цікавая не толькі дарослым, але і дзецям. Мне, як жанчыне і маці, падабаецца тэматычная старонка "Паміж намі, Евачкамі". Люблю пачытаць “Літаратурную старонку” і, вядома ж, галоўныя старонкі.

Не менш карысная газета і майму дзіцяці: сын карыстаецца інфармацыяй, размешчанай на старонках газеты, пры падрыхтоўцы класных гадзін у школе.

Галузина Елена.jpgАлена Галузіна, метадыст Астравецкага аддзела адукацыі:

– Я з'яўляюся пастаянным падпісчыкам нашай газеты і чытаю яе ад першай і да апошняй старонкі: кожны раз даведваешся нешта новае і карыснае. Заўсёды з цікавасцю чытаю артыкулы пра жыццё роднага краю, аб яго культурным развіцці. Часам, калі ёсць што расказаць, і сама дзялюся на старонках газеты сваімі думкамі і ідэямі,.

Мяделец Анна.jpgГанна Мядзелец, былы работнік натарыяльнай канторы:

– Так здарылася, што мне давялося пакінуць Астравец, дзе я пражыла шмат гадоў, і пераехаць у іншы горад. Але заўсёды, калі прыязджаю сюды пагасціць, купляю або бяру ў суседзяў «Астравецкую праўду». Для мяне, як і для кожнага астраўчаніна,  яна па-ранейшаму блізкая і родная. Цікава чытаць пра развіццё нашага раёна, будаўніцтва Беларускай АЭС. Люблю “Літаратурную старонку” – тут заўсёды можна адпачыць і знайсці нешта блізкае для сябе.

Рекеть Александр.jpgРэкець Аляксандр, вучань СШ № 1:

– Вельмі шкада, але мне зараз проста не хапае часу цалкам чытаць газету. Гэтым займаюцца бацькі. (Смяецца)

Прыемна, што са старонак газеты можна даведацца аб развіцці нашага раёна, аб перамогах і дасягненнях астраўчан. Асабліва мне падабаюцца артыкулы Ніны Рыбік -- заўсёды цікава даведацца аб месцах, дзе яна пабывала.

Ангеліна Лаўрыновіч, вучаніца СШ №1

Текст: Главный администратор