Репортер выходит в свет: ходят ли островчане в библиотеку

08:19 / 26.07.2019
Некаторыя лічаць, што бібліятэкі страцілі былую папулярнасць: кнігі прасцей купіць у магазіне ці скачаць у інтэрнэце.
У астраўчан і гасцей горада наш карэспандэнт пацікавіўся, ці наведваць яны бібліятэку і якія кнігі чытаюць.

Кандратовіч.jpg

Таццяна Кандратовіч, прадавец:
– Гадоў дзесяць таму ў бібліятэку хадзіла пастаянна. Цяпер я там рэдкі госць. Сярэдняя дачка Паліна з дзіцячай бібліятэкі не вылазіла – чытала шмат.
Ці будуць бібліятэкі жыць? Думаю, так. Са з’яўленнем кіно прадказвалі смерць тэатру. Са з’яўленнем тэлебачання прарочылі адыход у нябыт кіно. Але і кінафільмы, і спектаклі знахо­дзяць свайго гледача. Упэўнена, што і бібліятэкі заўсёды будуць мець сваіх наведвальнікаў. 

Мілэйша.jpg

Ірына Мілэйша, санітарка:
– Па першай прафесіі я біб­лія­тэкар. Каля дзесяці гадоў ад­пр­а­цавала ў Іза­белінскай біб­ліятэцы. А колькі кніг і часопісаў за той час перачытала, вам і не расказаць! Вяскоўцы былі час­тымі гасцямі ў бібліятэцы – раней жа камп’ютараў і інтэрнэту не было, патрэбную інфармацыю можна было знайсці толькі ў кнізе ці часопісе. 

Міцкун.jpg

Вікторыя Міцкун, пенсіянерка:
– Я пастаянная наведвальніца раённай бібліятэкі, хаджу туды два разы на месяц. Мне падабаецца чытаць дэтэктывы, заснаваныя на рэальных па­дзеях гісторыі, часопісы. Звычайна сама выбіраю літаратуру, а калі не магу на нечым спыніцца – супрацоўніцы бібліятэкі заўсёды падкажуць і дапамогуць.

Кураловіч.jpg

Уладзімір Кураловіч, пенсіянер:
– Навошта ха­дзіць у біблія­тэку і траціць свой час, калі ўсё цікавае і патрэбнае за некалькі хвілін можна адшукаць у інтэрнэце? Я, напрыклад, захапляюся пчалярствам – усю патрэбную інфармацыю знаходжу там. 

Ірына Маўчанава, у адпачынку па доглядзе дзіцяці (без фота):
– Браць кнігі ў бібліятэцы эканомна для сямейнага бюджэту, цэны ў кнігарнях на дзіцячыя выданні завоблачныя. З дачушкай часта бываем у дзіцячай бібліятэцы – нам вельмі падабаецца. Бібліятэкары прыдумваюць цікавыя мерапрыемствы, стараюцца прыдумляць розныя гульні, каб захапіць увагу маленькіх чытачоў – і гэта ў іх атрымліваецца. 

Текст:
Фото: Алена Ганулич