Рэпарцёр выходзіць у свет: дзякуй, доктар!

07:21 / 14.06.2019
Нездарма самым галоўным багаццем лічыцца здароўе: калі нічога не баліць – тады і жыццё ў радасць. А быць здаровымі нам дапамагаюць людзі ў белых халатах.

У жыхароў Астравеччыны мы пацікавіліся, каму з медыцынскіх работнікаў і за што яны хацелі б па­дзякаваць.  

Баляслава Ількевічпрадавец:

Илькевич.jpg



– Лёс мяне звёў з сямейнай парай медыкаў Гарэлікаў: Людміла Іванаўна шмат гадоў адпрацавала медыцынскай сястрой у СШ №1, а Пётр Іванавіч – стаматолагам. Ён  таленавіты дантыст: пастаўленыя Іванавічам зубы ў мяне прастаялі ажно 35 гадоў. Жадаю гэтым людзям здароўя, дабрабыту і моцы. Хацелася б, каб маладое пакаленне медыкаў было такім жа, як і іх папярэднікі: працавітымі, прафесійнымі і адданымі клятве Гіпакрата, якую яны давалі.

Іван Тамкевіч, ляснік:

Тамкевіч.jpg



– У мяне быў складаны пералом нагі –  нават насіў апарат Елізарава,  мне вельмі дапамагла Вера Арсеньеўна Комлач – урач ад Бога. Калі сэрца дае пра сябе ведаць – іду да кардыёлагаў. 

А медыкам хачу пажаць, каб бераглі сябе і былі здаровымі.

Вольга Калодкахатняя гаспадыня:

Калодка.jpg



– Мне вельмі падабаецца педыятр Кацярына Русецкая. Яна заўсёды вельмі ўважліва слухае дзіця і знайшла падыход да маіх хлопчыкаў – Ягора і Захара. 

Алена Ляшчун, бухгалтар (без фота):

– Пра тое, што праца медыцынскага работніка складаная, часам няўдзячная, ведаю не па чутках: медыцынскай сястрой працуе дачка. Таму ўсім медыкам Астравеччыны хачу пажадаць здароўя, цярплівасці і дабрабыту ў сем’ях. Нізкі паклон вам, людзі ў белых халатах!

Аляксандр Бордак, вучань:

Бордак.jpg



– Я хацеў бы падзякаваць сваёй матулі і павіншаваць яе з прафесійным святам. Яна працуе медыцынскай сястрой у Астравецкай бальніцы – яе клопату і дабрыні хапае і на нас, і на пацыентаў.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич