Чым летам будуць займацца дзеці

11:19 / 24.05.2019
Да канікулаў застаюцца лічаныя дні: апошні званок абвесціць заканчэнне заняткаў у школе. Чым будуць займацца летам дзеці, мы запыталіся ў іх саміх, бацькоў і настаўнікаў.

Ірына Серхавецсацыяльны педагог:

IMG_5043 Серхавец.jpg



– Сын заканчвае першы клас. На лінейцы, памятаю, хвалявалася: ці спадабаюцца яму школьныя заняткі, як пройдзе адаптацыя, ці хутка знойдзе сяброў… Але ўсе мае сумненні былі дарэмнымі! Большасць дзяцей з нецярпеннем чакае летніх канікулаў, а мой Арсень, наадварот, кажа, што летам будзе сумаваць без школы і аднакласнікаў. Сына я запісала ў лагер, які будзе працаваць на базе Варнянскага НПК.

Анастасія Васількевічвучаніца:

IMG_5041 Василькевич.jpg



– Не магу дачакацца лета! Такія цёплыя сонечныя дзянькі на вуліцы стаяць, а мы яшчэ ходзім у школу. Канікулы планую правесці ў бабулі з дзядулем у Палушах. Хацела паехаць у «Ластаўку», але потым перадумала, бо на вёсцы лепш: ягады, свежае паветра і сябры!

Данііл Вашкевіч, вучань:

IMG_5023 Вашкевич.jpg



– У чэрвені я буду адпачываць у бабулі ў Рытані. Ліпень правяду ў Астраўцы. А ў жніўні разам з цёцяй палячу ў Егіпет. Крыху хвалююся – лятаць на самалёце яшчэ не даводзілася. Але вельмі хачу паплаваць у Чырвоным моры і ўбачыць піраміды – адно з сямі цудаў свету.

Наталля Вянгроўскаянастаўніца англійскай мовы:

IMG_5028 Венгровская.jpg



– Сын займаецца футболам, таму летам будзе наведваць спартыўны лагер. А дачка застанецца дома. У ліпені ўсёй сям’ёй плануем з’ездзіць на тыдзень у Палангу на Балтыйскае мора, спадзяюся, што з надвор’ем пашанцуе. А ў жніўні дзеці збіраюцца ў рэлігійны летнік у Польшчу. 
Пяць гадоў запар напрыканцы лета працую намеснікам дырэктара працоўнага лагера. Для выхаванцаў імкнёмся разнастаіць дні: ездзім на экскурсіі, сустракаемся з цікавымі людзьмі. 


Як будуць праводзіць лета вашы дзеці? Раскажыце пра гэта ў сваіх каментарыях да артыкула ў суполках газеты ў сацыяльных сетках. 

Текст: