Чудеса случаются?

07:13 / 24.12.2018
Што такое цуды, ці здараюцца яны ў звычайным жыцці або месца іх прапіскі – казкі?  Усё гэта  ў астраўчан і гасцей райцэнтра высвятляў карэспандэнт «АП».

Дзенюш2.jpg

Ганна Дзенюш, у дэкрэтным адпачынку:
– У жыцці здараецца шмат цудаў. Мы часта іх не заў­важаем, хоць яны наві­давоку. Ды ўвогуле, жыццё – ужо само па сабе цуд.
Спатканне, сустрэчы, каханне – звычайныя цуды нашага жыцця. А яшчэ – нараджэнне дзіцяці – самы галоўны цуд. У хуткім часе дачакаюся яго і я.

Павел Дзенюш, вадзіцель: 
– Нейкіх цудаў не прыгадаю. Хіба што цэны растуць цудоўным чынам, асабліва на бензін і некаторыя прадукты.
Але калі засяродзіцца на станоўчым – паглядзіце, якая зіма! Застаецца толькі спадзявацца, што ўся гэта прыгажосць дажыве да Новага года, а не будзе, як летась ці пазалетась,  мокрая «каша» і дождж.

Чачулін.jpg

Дзмітрый Чачулін, прадавец:
– Цуд, у маім разуменні, – гэта тое, чаго быць не можа, але яно ёсць. Зразумела, што ў кожнага гэта нешта сваё. 
Для мяне сапраўдным цудам з’яўляецца вера. Раней я не лічыў сябе веруючым, але пасля некалькіх падзей у маім жыцці зразумеў, што нешта такое ёсць, – і паверыў.

Вайцяховіч.jpg

Святлана Вайцяховіч, начальнік раённага гандлёвага аб’яднання №1:
– Цуд – гэта нейкая добрая і станоўчая падзея, якую не чакаеш, а яна здараецца, – і тады на душы становіцца светла і хораша. Для мяне такімі цудамі стала нараджэнне маіх дзяцей, унучак.
А яшчэ цуд – гэта калі ўся сям’я збіраецца за адным сталом. У мінулым годзе такі цуд адбыўся: мая сястра, якая жыве ва Уладзівастоку, прыехала да нас на навагоднія святы.

Васковіч.jpg

Надзея Васковіч, спецыяліст сектара карпа­ратыўнага бізнесу:
– Цуд – гэта ўсё, што здараецца нечакана і прыносіць радасць. Калі, як у дзяцінстве, нечага чакаеш, а яно не прыходзіць. А потым раптоўна – бац! – і ты смяешся і плачаш ад радасці, і хочацца, каб імгненне спынілася.
Для мяне такім цудам з’яў­ляюц­ца вандроўкі, калі атрым­лі­ваецца вырвацца з паўся­дзён­насці і не думаць аб тым, хто ты і дзе ты.

Текст:
Фото: Антон Мальшевский