Какие октябрьские праздники любите вы?

09:00 / 15.10.2018
Вы ведаеце, колькі святочных дзён у календары – рэлігійных, дзяржаўных і прафесійных? Для тых, каму цікава: у 2018 годзе 112 выхадных, у іх ліку суботы, нядзелі і святочныя даты, пазначаныя чырвоным колерам. Аднак і сярод астатніх дзён ёсць для некага не менш важныя святы, чым тыя, якія мы адзначаем усёй краінай.
Якія кастрычніцкія святы ведаюць і любяць жыхары і госці нашага горада, высвятляў карэспандэнт «раёнкі».

Святлана2.jpg

Святлана, пенсіянерка:
– Святочных дней у нашым календары хапае. Для многіх ужо і субота з нядзеляй – святы. Я, як выйшла на пенсію, сябе адчуваю самым шчаслівым чалавекам: у мяне штодзень свята.
Ведаю, што ў кастрычніку адзначаецца Дзень маці, Дзень настаўніка, Дзень пажылога чалавека. А яшчэ ў маёй лепшай сяброўкі дзень нараджэння – мы яго абавязкова адзначаем.

Курыла2.jpg

Валянціна Курыла, пенсія­нерка:
– Я святкую Дзень маці і Дзень пажылога чалавека. Як ад­значаю? Сціпла – на пенсію не разгуляешся.
І на былой рабоце – у электрасетках – сваіх пенсіянераў не забываюць. Напрыклад, сёлета мне прапанавалі экскурсію па цэрквах і касцёлах Беларусі. 


Тадэвуш Багдановіч, пенсія­нер (без фота):
– Святы я люблю, аднак загадзя рыхтуюся толькі да Дня энергетыкаў і Дня вадзіцеля, бо сам былы энергетык і вадзі­цель. 
Набліжаецца Дзень маці – буду віншаваць маці і жонку. 
А ўвогуле, мне больш да душы каталіцкія святы. 

Кісялёва.jpg

Марына Кісялёва, хатняя гаспадыня:
– Я ў Беларусі жыву нядаўна, таму святы і святочныя дні вашай краіны ведаю не ўсе.
Ведаю, што на гэтым тыдні будзе адзначацца Дзень маці. Яшчэ на нядзелю прыпадаюць Пакровы. Ёсць такая прыкмета: калі на Пакровы выпадзе снег, то ён ляжа надоўга.
Нядаўна, ведаю, у Расіі ад­значаўся Дзень атамнай пра­­мысловасці. Цікава, ці ёсць такое свята ў Беларусі?

Тварагаль2.jpg

Вольга Тварагаль, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу:
– У бібліятэцы мы загадзя рых­туемся да дзяржаўных або прафесійных святаў: ладзім вечарыны і сустрэчы.
На мінулым тыдні віншавалі настаўнікаў і пажылых лю­дзей. А ў Варнянскай бібліятэцы  дзеці падрыхтавалі вінша­валь­ную акцыю для сваіх нас­таў­нікаў.
На гэтым тыдні збіраем ветэранаў працы са сферы куль­туры, якія ў нядзелю адзначаюць сваё прафесійнае свята. 


Текст:
Фото: Антон Мальшевский