Скажите доктору спасибо!
12:03 / 17.06.2018
Якія ўспаміны засталіся ад гэтых сустрэч, высвятляў наш карэспандэнт.
Дзіна Трусевіч:
– Медыкі побач са мной з дзяцінства: бабуля была медсястрой, дзве цёткі – урачы, хросная маці і хросная дачка таксама медработнікі. Так што я не па чутках ведаю, якая гэта цяжкая і часам няўдзячная работа.
Словы падзякі хочацца сказаць усяму калектыву бальніцы, а не некаму асобна, бо ў тым, што пацыенты ідуць на папраўку, заслуга агульная.
Дзмітрый Кулакоў:
– Большасць нашых урачоў працуюць не за грошы, а па пакліканню. І трэба адзначыць, што такіх шмат: чалавечных, разумных, прафесіяналаў сваёй справы. І ў Астравецкай бальніцы ёсць такія: мне гады два таму хірург-траўматолаг упраўляў плячо пасля складанага вывіху. На жаль, я не памятаю яго імя, аднак хачу сказаць яму дзякуй.
Ядвіга Калантай:
– Я асабліва на здароўе не скарджуся. Тое-сёе, канешне, часам пабольвае, але спісваю гэта на ўзрост.
Калі ў мяне муж з чэрапна-мазгавой траўмай трапіў у бальніцу, нашы ўрачы дапамаглі: вылечылі, лічы, з таго свету выцягнулі. За гэта вялікі дзякуй тэрапеўту Вользе Сямашцы і хірургу Аляксандру Касілу.
Наталля Чарняўская:
– Мне вельмі падабаецца, як працуюць урачы-гінеколагі Наталля Івашка і Наталля Кусойць, з імі можна заўсёды пагаварыць і параіцца.
Прафесіяналам сваёй справы лічу Віктара Лісковіча: гадоў 12 назад я трапіла да яго на аперацыю – ён цудоўны прафесіянал і чалавек.
Дзмітрый Вайцяховіч:
– На здароўе я не скарджуся і да ўрачоў звяртаюся рэдка. Часцей за іншых «наведваюся» да свайго ўчастковага ўрача, толькі не памятаю, як яе завуць.
З нецярпеннем чакаю, калі ў нас адкрыецца новая бальніца, бо ў старым будынку не тое што хворым, нават здаровым цяжка ў вузкіх калідорах чакаць прыёму да ўрача. Я нядаўна два з паловай дні праходзіў медкамісію!