Как я проведу лето?

15:39 / 08.06.2018
Лета – час канікулаў і адпачынку: можна паехаць на вёску, на мора, адправіцца ў вандроўку ці проста застацца дома. 
Як плануюць правесці сваё лета жыхары і госці Астравеччыны, высвятляў наш карэспандэнт. 

Бабіч2.jpg

 Антон Бабіч, вучань 3 класа:
– Я буду адпачываць ад школы. Летам добра: урокі рабіць не трэба, еш, спі, гуляй і адпачывай! Хоць на лета нам задалі прачытаць 5 кніжак на рускай мове і 2 на беларускай, але я гэта планую зрабіць у жніўні.
Цяпер у лагер хаджу, вечарам на веласіпедзе катаюся. 

Міронаў.jpg

Алег Міронаў, электрагазазваршчык:
– Летам, як і звычайна, буду працаваць. А галоўная вандроўка будзе пасля вахты: 1 800 кіламетраў дамоў – да Валгадонска.
На радзіме, збіраюся адпачыць: пазагараць, схадзіць на рыбалку, заняцца хатнімі справамі – бо жыву ў прыватным доме і ён патрабуе шмат увагі.

Васілец2.jpg

Яўген Васілец, інжынер-праграміст:
– Напэўна, усё лета прыйдзецца працаваць. У адпачынку буду працаваць у «Ластаўцы» важатым.
Вольны час, канешне, будзе, і яго я збіраюся правесці з сябрамі: можа, на возера паедзем, на канцэрт ці проста па раёне павандруем.

Тамашэвіч.jpg

Міраслаў Тамашэвіч, грузчык:
– Да адпачынку яшчэ далёка – толькі нядаўна на работу ўладкаваўся, а вольнага часу вечарам хапае.
З нецярпеннем чакаю добрага надвор’я і пачатку грыбнога і ягаднага сезону, калі можна будзе пайсці ў лес за дарункамі прыроды.
А зараз можна заняцца хатнімі справамі: накасіць травы для трусаў, абагнаць бульбу, нешта падфарбаваць, падрамантаваць – быў бы час, а занятак знойдзецца.


Анастасія Дзянісава, вучаніца 9 класа (без фота):
– Буду адпачываць. У нас у горадзе хоць і мала месцаў для адпачынку моладзі, аднак, калі побач сябры, то добра час можна правесці і ў парку, і на «фантанцы», і проста гуляючы па горадзе.
Планую ў гэтым годзе паступаць у Маладзечна на цырульніка. Ужо зараз трэніруюся на старэйшых і малодшых братах.

Текст:
Фото: Антон Мальшевский