Армия сделает из тебя…

09:40 / 28.05.2018
Служба ў арміі – абавязак кожнага юнака нашай краіны: калі ён дастаткова здаровы, не працягвае вучобу і не мае выключных асабістых абставін. 
Што пра армейскую службу думаюць госці і жыхары Астраўца, высвятляў наш карэспандэнт. 

Петрык2.jpg

 Аляксандр Петрык, вадзіцель:
– Ваенны білет у мяне ўжо на руках, але сам я не служыў і асаблівага жадання не маю.
Армія – гэта не дзіцячы сад і набіраць туды трэба тых, хто гатовы да яе. У маім разуменні, служба ў арміі павінна быць не гвалтоўнай – хочаш-не хочаш – выконвай свой абавязак, а прафесіянальнай: ты працуеш салдатам, як нехта працуе інжынерам, вадзіцелем ці доктарам, і атрымліваеш за гэта зарплату.
Думаю, служба ў рэзерве – самы аптымальны варыянт. 

Балтрукевіч2.jpg

Людвіг Балтрукевіч, вартаўнік:
– Не ведаю, як зараз, але калі я выконваў свой грамадзянскі абавязак – яшчэ пры СССР, – то служба сапраўды была ганаровым абавязкам. Мне пашчасціла трапіць у інжынерныя войскі ў Маскву – аб тым часе ў мяне захаваліся толькі самыя добрыя ўспаміны. Канешне, у першую чаргу, дзякуючы таму, што ў нас былі сапраўдныя афіцэры, а не тыя, каму галоўнае – выслужыцца.
У арміі я вывучыўся на зваршчыка, з гэтай спецыяльнасцю ўсё Падмаскоўе аб’ездзіў за час службы.

Васільчык.jpg

Мікіта Васільчык, вучань 9-га класа:
– Многія мае аднакласнікі пра армію гавораць негатыўна, а я дык і не супраць таго, каб у свой час пайсці служыць. Некалі нават марыў патрапіць у дэсант, але зараз схіляюся да пагранічнай службы. У мяне старэйшы брат служыць у органах пагранічнай службы. Калі ён прыязджаў дамоў, вельмі хваліў і сваю часць, і камандзіраў, і саслужыўцаў..
А армія, лічу, дысцыплінуе, загартоўвае характар, робіць з юнака сапраўднага мужчыну.

Гродзь.jpg

Часлаў Гродзь, электраманцёр:
– Я ў 1975-78 гадах служыў на флоце. З таго часу ў мяне і граматы, і ўзнагароды ёсць. І гэта – самыя цудоўныя ўспаміны, дагэтуль усё ў душы. Мора – гэта мора!  
Сучасную службу з былой параўноўваць складана. Што гэта за армія, калі ваенная часць у двух кіламетрах ад дома і мамка ледзь не кожны дзень на прахадной «пасецца». Ды і большасць сучасных хлопцаў не гатовы да арміі: разбэшчаныя, хатнія – у галаве нейкія дзіцячыя думкі, камп’ютары, інтэрнет.

 

Чэркашын2.jpg

Міхаіл Чэркашын, дэфектаскапіст:
– Я хацеў пайсці ў армію, аднак не атрымалася. А цяпер ужо ёсць сям’я, ды і ўзрост не падыходзіць. 
А паколькі я не служыў, то нічога асаблівага пра армію расказаць не магу. Сябры, якія там былі, не скардзіліся.

Текст:
Фото: Антон Мальшевский